2007-11-13 13:34:38

У Ватыкане пройдзе канфярэнцыя, прысвячаная людзям сталага ўзросту.


Аб пастырскiм служэннi для хворых людзей сталага ўзросту будуць гаварыць на ХХII° Мiжнароднай канфярэнцыi медычных супрацоўнiкаў, якая пройдзе ў Ватыкане з 15 да 17 лiстапада. Пад час канфярэнцыi будуць рзгледжаны асноўныя хваробы, ад якiх пакутуюць старыя людзi, а таксама сувязь памiж хваробамi i самотнасцю. Будуць абмеркаваны таксама тэхнiчныя асягненнi ў галiне геранталогii, некаторыя аспекты сiстэмы санiтарнага абслугоўвання, выплаты пенсый i роля сямьi ў жыццi грамадства.
Мэта спаткання – гарантаваць людзям найбольш спакойную i камфортную старасць. Старшынстваваць на канфярэнцыi будзе кард. Хав’ер Лозано Барраган, Старшыня Папскай рады да спраў пастырскай працы ў галiне аховы здароў’я, якi прысвяцiць сваю прамову пастырскай апецы аб састарэлых i хворых людзях.
У праграме таксама прадугледжаны даклады аб святых, якiя прысвяцiлi сваё жыццё састарэлым людзям, i аб важнасцi хрысцiянскага сведчання людзям сталага ўзросту. Пад час спаткання плануецца правесцi абмен меркаваннямi на згаданыя вышей тэмы памiж прадстаўнiкамi юдэяў, мусульманаў, iндуiстаў i буддыстаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.