2007-11-13 14:08:00

Першыя дэкрэты арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча


Падчас цырымоніі кананічнага ўступлення на пасаду арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, якое адбылося 10 лістапада 2007 г. у мінскім архікатэдральным касцёле, новы кіраўнік архідыяцэзіі абвясціў два свае першыя дэкрэты.
Дэкрэт 1
Згодна з канонам 475 § 1 і 2, і канонам 477 § 1 Кодэкса Кананічнага Права, гэтым дэкрэтам прызначаю з 10 лістапада 2007 года Яго Эксцэленцыю паважанага ксяндза біскупа Антонія Дзям'янку Генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь.
Жадаю Яго Эксцэленцыі шматлікіх Божых ласкаў і дароў Духа Святога ў працы на гэтай адказнай пасадзе і ад усяго сэрца благаслаўляю.
 
Дэкрэт 2
Згодна з канонам 470 Кодэкса Кананічнага Права, гэтым дэкрэтам пацвярджаю з 10 лістапада 2007 года ўсіх працаўнікоў, якія займаюць пасады ў Мітрапалітальнай курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі да моманту прыняцця іншага рашэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.