2007-11-12 13:37:08

Выйшла цiкавая кнiга айца-езуiта, якi выкладае ў Папскiм Грыгарыянскiм унiверсiтэте.


У Апостальскай сталiцы адбылася прэзентацыя фотаальбома аб Сыкстынскай капелле нямецкага iезуiта i гiсторыка Генрыха Пфайффера. Выданне налiчвае 320 старонак, на якiх дэталёва вывучана хiба адна з самых вядомых фрэсак у свеце – твор Мiкеланджело – “Страшны суд”, пасля заканчэння яе рэстаўрацыi ў 1994 годзе.
У сваiх каментарыях а. Пфайффер звярнуў увагу на тэалагiчны аспект згаданага шэдэўра. Кнiга пад назвай “Сiкстынская капелла – новае адкрыццё”, якая ўжо была выстаўлена на друкарскiм кiрмашы Франкфурта, была перакладзена на iтальянскую, французскую, англiйскую i гiшпанскую мовы. Рыхтуецца выданне таксама на польскую мову.
Тэкст кнiгi, разлiчаны на шырокае кола чытачоў, заснаваны на артыкулах аўтара, якiя былi напiсаны ў 90-х гадах мiнулага стагоддзя.
Айцец Пфайффер ў сваёй працы не згаджаецца з iснуючай дыскусiяй аб рэлiгiйным сымвалiзме Мiкеланджело.
З 1986 года ён выдае гiсторыю мастацтва ў славутым Папскiм Грыгарыянскiм унiверсiтэте, якi быў заснаваны ў Рыме айцамi-езуiтамi ў сярэдзiне XVI° стагоддзя.
Пад час прэзентацыi сваёй працы а. Пфайффер крытыкаваў сучасную царкоўную архiтэктуру. Сёння будуецца вялiкая колькасць цэркваў “без значэння”, - заявiў айцец-езуiт. Ён спадзяецца, што выданая кнiга падштурхне архiтэктараў i мастакоў пераглядзець свае пазыцыi. Мастацкае афармленне храмаў павiнна, - мяркуе аўтар выдання, - даць вернiкам пачуццё, што яны сапраўды члены Царквы.







All the contents on this site are copyrighted ©.