2007-11-12 13:34:52

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 11-га лістапада


А паўдні, гэтага дня, вернікі і паломнікі прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна з Папам адгаварыць гэтую марыйную малітву.
Сваё разважаньне, перад адгаварэньнем гэтае малітвы, Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў постаці біскупа Турскага, аднаго з найбольш вядомых і шанаваных Сьвятых Эўропы. Прыпомніў, што калі Сьвяты Марцін сустрэў на сваёй дарозе жабрака, аддаў яму частку сваёй вопраткі. Такіх поўных міласэрнасьці жэстаў патрабуе сёньняшні сьвет- сказаў Бэнэдыкт 16 заклікаючы да міжчалавечае салідарнасьці. Толькі цераз супольную дапамогу можна адказаць на вялікія выклікі нашых часоў адносна пабудовы сьвету больш мірнага і справядлівага, ў якім кожны чалавек мог-бы жыць годна- працягваў Папа. Гэта стане магчымым, калі верх возьме сусьветная мадэль сапраўднае салідарнасьці, якая ў стане запэўніць усім жыхарам нашага зямнога шару: харчы, ваду, неабходную мэдычную апеку, але таксама працу ды дабра культуры, навуковыя і тэхнічныя веды.
Затым Сьвяцейшы Айцец паклікаў сабраных вернікаў да малітвы за Лібан. Там 23-га лістапада, гэтага году, адбудуцца выбары прэзыдэнта краіны
RealAudioMP3
Як паказваюць шматлікія ініцыятывы, што былі ўзьнятыя гэтымі днямі, справа разыходзіцца пра ключавы пераходны этап, ад якога залежыць самая доля Лібану і яго ўстаноў. Я разумею занепакоеньне- сказаў Папа- якое апошнім часам выказаў Патрыярх маранітаў, кардынал П”ерр Сфэір ды ягонае пажаданьне, каб з новым Прэзыдэнтам атаясамляліся ўсе жыхары Лібану. На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Бэнэдыкт 16 паклікаў ўсіх да малітвы за Лібан, каб людзі адказныя за будучыню гэтае краіны здолелі супольнае дабро паставіць па-над асабістыя інтарэсы.
Затым Папа надзяліў на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.