2007-11-10 12:56:07

Увага маладым! Бясплатныя ўяздныя візы ў Аўстралію будуць выдавацца ўсім, хто зажадае прыняць ўдзел у Сусветным Дні моладзі 2008.


З 15 па 20 ліпеня адбудзецца гэтае каталіцкае свята ў Сыднеі. Тут быў падпісаны дагавор аб спрошчанай працэдуры для ўсіх пілігрымаў між аргкамітэтам Дня і Міністэрствам па справах іміграцыі і грамадзянства Аўстраліі. Тэрмін візы таксамав вельмі шчодры - 3 месяцы, нават. калі заява паступае, як сказана ў дакуманце, "ад асаблівых дзяржаў". Мемарандум, які з боку Ватыкана засведчыў кардынал Джордж Пелл, а з боку Аўстраліі - намеснік Міністра Тэрэза Гамберо, сцвярджае падтрымку ўрадам Сусветнага Дня каталіцкай моладзі. На яе чакаюць і рыхтуюцца. мяркуецца, што прыбудзе з паўмільёна юнакоў і дзяўчат розных кантынентаў. Як зазначыў для журналістаў кард. Пелл, ёсць надзея, што не толькі дзеля прыгажосці Аўстраліі збяруцца тут малады. "Магчымасць перажыць незабыўны рэлігійны і чалавечы вопыт, які можа перамяніць усё жыццё - вось што адбываецца з мільёнамі людзей, якія прымаюць удзел у Сусветных Днях Моладзі ад 1986 года.







All the contents on this site are copyrighted ©.