У Расii ёсць складанасцi з атрыманнем вiзаў для iншаземных святароў.
Бiскупская канфярэнцыя Расii выказала глыбокую заклапочанасць вiзавымi праблемамi,
якiя iснуюць цяпер у iншаземных святароў “Многiя каталiцкiя святары i законнiкi
атрымоўваюць гадавыя вiзы ў Расii з тэрмiнам знаходжання ў краiне 90 дзён. Такiм чынам
яны не могуць у поўнi выконваць сваё пастырскае служэнне”, - заявiў галоўны сакратар
Бiскупскай канфярэнцыi а. Iгар Кавалеўскi. Удзельнiкi спаткання абмеркавалi розныя
аспекты жыццядзейнасцi Каталiцкай Царквы ў Расii. Асаблiвая ўвага была надана дзейнасцi
каталiцкай семiнарыi ў Санкт-Пецярбургу i функцыянаванню сайта Бiскупскай канфярэнцыi. Удзельнiкi
паседжання вырашылi, што нованазначаны галава арцыдыяцэзii Мацi Божай у Маскве, монс.
Паоло Пеццi, узначалiць дзве камiсii Бiскупскай канфярэнцыi – па супрацоўнiцтву з
ворганамi дзяржаўнай улады i Лiтургiчную камiсiю. У паседжаннi прыняў удзел Апостальскi
нунцый у РФ арцыбiскуп Антонiо Меннiнi, якi выказаў падзяку арцыбiскупу Тадэвушу Кандрусевiчу
“за ўклад у развiццё Каталiцкай Царквы ў Расii i за аднаўленне царкоўных структур”. Прадстаўнiк
Апостальскай сталiцы таксама заклiкаў католiкаў развiваць дыялог з Праваслаўнай Царквой.