2007-11-07 15:07:33

У Ватыканскiх музеях праходзiць выстава, якая прысвечана Адкрыццю Яна Богаслова.


У сувязi з тым, што Царква наблiжаецца да канца лiтургiчнага года ў Ватыкане праводзiцца выстава розных прац, якiя прысвячаны Апакалiпсiсу.
“Апакалiпсiс: Апошняе адкрыццё” – гэта названне выставы, якая адкрылася 18 кастрычнiка ў славутых Ватыканскiх музеях. Экспазыцыя складаецца з больш чым ста мастацкiх твораў, цэнтральнай тэмай якiх з’яўляецца Адкрыццё Яна Багаслова. У ёй ён апiсвае свае мiстычныя перажываннi пад час свайго выгнання на востраў Патмос.
Дырэктар Ватыканскiх музеяў, Франческо Буранеллi, кажа, што ў Апакалiпсiсе гаворыцца аб пераследаваннях. “Гэта актуальная тэма ў нашы днi, калi Царква таксама церпiць ад пераследаванняў”, - заявiў ён.
Кiраўнiк выставы, сп. Алессiо Гереттi, падкрэслiвае, што Апакалiпсiс – гэта не кнiга катастроф, але кнiга надзеi.
Выстава будзе праходзiць да 7 лiстапада.
Экспазыцыя складзена з рукапiсаў, жывапiсных прац, выкананых на драўляных дошках i тканiне, скульптур, ювiлiрных вырабаў, гравюр i малюнкаў IV – XX стагоддзяў.
Некаторыя мастацкiя творы былi прывезеныя на выставу з Лувра, Трэтьякоўскай галярэi i нацыянальных музеяў Польшчы i Венгрыi.
Вялiкую частку прапанаваных наведвальнiкам прац складаюць вiзантыйскiя i рускiя iконы.







All the contents on this site are copyrighted ©.