2007-11-03 09:41:08

"Чарнобыльскую Літургію" - музычную кантату памяці ахвяр катастрофы стварыў духоўны кампазітар і святар, архіепіскап Тульчынскі і Брацлаўскі Іянафан. Аўтар выкарыстаў класічны строй гарманізацыі з ўкраінскай царкоўна-музычнай школы.


Аўдыяверсія "Чарнобыльскай Літургіі" будзе запісаная КІеўскім Хорам непасрэдна ў Кіева-Пячэрскай лаўры. Твор напісаны архіепіскапам Іянафанам на заказ праваслаўных прыходаў з украінскай мовай Багаслужэння на Ўкраіне і ў Заходняй Еўропе, ЗША, Канадзе. Нотны зборнік выйдзе з друкарні напачатку 2008 года. Архіепіскап Іянафан скарыстаў апрацаваныя ім карпацкія спевы "Святы Божа",бо, як сцвярджае кампазітар, яны шчыра намоленыя і адухоўленыя. Мелодыя арганічна ўвайшлі ў арыгінальную музыку аўтарскіх сачыненняў. Упершыню загучыць ягоны гімн "Міласць свету", малітва "Ойча наш" на новую мелодыю, царкоўнаславянскі старажытны гімн "Дастойна есць" без пераклада на сучасную мову. Аўтар скарыстаў арыгінальныя украінскія фанэтынчыя варыянты з 17 стагоддзя. Уся музыка "Чарнобыльскай Літургіі" выяўляецца як адзінае і непарыўнае мастацкае дзеянне.







All the contents on this site are copyrighted ©.