2007-10-31 13:35:45

Як паведамляюць інфармагенствы, колькасць католікаў на аднаго парафіяльнага святара ўзрасла ў Еўропе.


Але, нажаль, не таму што сталася значна больш вернікаў : скарацілася колькасць святаслужыцеляў. На 1700 чалавек скарацілася колькасць ксяндзоў, якія нясуць духоўнае наталенне вернікам Еўропы, адпаведна на 639 - у Паўночнай Амерыцы. Пра гэта паведамляе каталіцкае агенства Fides news agency у сваім штогоднім аналітычна-статыстычным артыкуле. Колькасць католікаў у свеце павялічылася за апошні год на 16 з паловай мільёнаў, з якіх амаль палова - амерыканцы, 4млны 65 тысяч чалавек - афрыканцы і 3 млны - жыхары Азіі.Менавіта тут тэмпы росту католікаў найбольшыя ў свеце, як таксама затым у Афрыцы і Лацінскай Амерыцы. Колькасць семінарыстаў, у адпаведнасці з аналізам Fides news agency , ўзрасла таксама ў Афрыцы і Азіі на паўтары тысячы юнакоў, але знізілася на 443 - у Еўропе і нават нязначна ў Акеяніі панізілася лічба юнакоў, якія рыхтуюцца стацца святаслужыцелямі каталіцкай Царквы.







All the contents on this site are copyrighted ©.