2007-10-31 13:33:32

У Беларусi прыпамiнаюць ахвяр сталiнскiх рэпрэсiй.


У гэтыя днi прыпамiнаюць падзеi 70-гадовай даўнiны сталiнскага генацыда, якi асягнуў сваёй кульмiнацыi ў 1937 годзе. Гэта быў сапраўдны генацыд таталiтарнага савецкага рэжыма супраць беларускай iнтэлiгенцыi. Былi забiты тысячы прадстаўнiкоў свету навукi i iнтэлiгенцыi, святары розных канфесiй i рэлiгiй, а таксама патрыёты i простыя грамадзяне.
На працягу 15 месяцаў, са жнiўня 1937 да снежня 1938 года ў Беларусi былi растраляныя каля 10.000 асобаў. Толькi ў ноч з 29 на 30 кастрычнiка 1937 года ў Менску было забiта больш за 100 чалавек
У памяць аб гэтым 29 кастрычнiка было аб’яўлена днём ушанавання асобаў, загiнуўшых пад час сталiнскiх рэпрэсiй. Але ўсе iснуючыя ў Беларусi Цэрквы на працягу года зарганiзавалi розныя пастырскiя мерапрыемствы. Грэка-католiкi малiлiся за ахвяры таго перыяду 15 лiпеня пад час традыцыйнай пiлiгрымкi ў Полацк. Апостальскi вiзiтатар для грэка-католiкаў Беларусi, архiмандрыт Сяргей Гаек, сказаў з гэтай нагоды: “Мы жадаем малiцца за душы забiтых, за дар вечнага спачынку iх душаў у вечнасцi i за нас, што жадаем дару быць адважнымi сведкамi Уваскрослага Хрыста ў Беларусi”.
Апостальскi адмiнiстратар Мiнска-Магiлёўскай арцыдыяцэзii, бiскуп Антонiй Дзямьянка, 26 жнiўня цэлебраваў хаўтурную iмшу па забiтых.
Некаторыя пратэстантскiя Цэрквы 28 кастрычнiка правялi Богаслужбы ў памяць аб ахвярах сталiнскiх рэпрэсiй. У гэтым прынялi ўдзел таксама i хрысцiяне iншых хрысцiянскiх канфесiй. Грэка-католiкi цэлебравалi Святую iмшу ў Курапатах, на месцы забiцця людзей, у панядзелак 29 кастрычнiка, дзе ў 1937-1938 гадах былi растраляны, па розных сведчаннях, ад 50 да 300 тысяч асобаў.
Прыпамiн забiтых будзе працягвацца ўсiмi хрысцiянамi Беларусi таксама ў дзень усiх памёрлых, “Дзяды”, якi адзначаецца 2 лiстапада.







All the contents on this site are copyrighted ©.