Прадстаўнiк Ватыкана выступiў на паседжаннi АБСЕ ў абарону рэлiгiйнай свабоды.
“Рэлiгiйная свабода ўключае права змяняць веравызнанне, а таксама атрымлiваць цi
перадаваць веды аб рэлiгii”, - заявiў монс. Энтонi Фронтьеро, член Папскай рады “Справядлiвасць
i мiр”, якi прадстаўляў Ватыкан на штогадовым спатканнi Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтву
ў Еўропе. Сёлета сустрэча была прысвячана тэме “Рэалiзацыя сацыяльнага аспекта”,
яна праходзiла з 24 верасня да 5 кастрычнiка. 26 верасня, монс. Фронтьеро, выступаючы
на тэму рэлiгiйнай свабоды, сказаў: “Святы Пасад зноў заяўляе аб сваёй цвёрдай упэўненасцi
ў тым, што годнасць чалавека i сама натура iмкнення да Бога патрабуюць таго, каб усе
людзi былi свабодныя ад любых абмежаванняў у галiне рэлiгii”. “Святы Пасад падкрэслiвае,
што права на свабоду веравызнання павiнна быць нормай юрыдычнага парадка i павiнна
быць прызнана ў якасцi грамадзянскага права”, - зазначыў прадстаўнiк Апостальскай
сталiцы. “На жаль, - дадаў ён, - такое бачанне адносiнаў памiж дзяржавамi i рэлiгiйнымi
арганiзацыямi, здаецца, не заўсёды лiчыцца агульным, i права на свабоду рэлiгii, як
мы ўжо бачылi, парушаецца, нават да такой ступенi, што перадача ведаў аб рэлiгii цi
атрыманне iх караюцца як злачынства”. Монс. Фронтьеро паяснiў: “У сваiм нядаўнiм
звароце да выканаўчага камiтэта Цэнтрыстскага Дэмакратычнага Iнтэрнацыянала Бенедыкт
XVI° нагадаў, што права на рэлiгiйную свабоду з’яўляецца асновапалягаючым, неадрыўным
i непарушным”.