Прыпамінаем нашым слухачам, што ўступ на сваю пасаду Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Тадэвуш Кандрусевіч запланаваў на 10 лістапада 2007 года
За дзень мяркуе правесці ў Мінску прэсканферэнцыю. Як дадаткова ўдакладніў адказны
за СМІ пры сакратарыяце Канфярэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Аляксандр
Амяльчэня, гэта папярэднія даты, якія назваў сам Мітрапаліт Тадэвуш пры ягонай сустрэчы
з упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей РБ спадаром Леанідам Гулякам.
У ходзе сустрэчы бакі выказалі гатовасць да канструктыўнага дыялогу і ўзаемадзеяння.
Мітрапаліт на сустрэчы з прадстаўніком ўраду падкрэсліў, што беларускі Касцёл не
можа юыці адарваным ад штодзённых праблем і сучасных выклікаў. Мінска-Магілёўская
дыяцэзія Рымска-каталіцкай Царквы на Беларусі найбуйнейшая з каталіцкіх структур.