2007-10-29 11:57:34

Канстантынопальскi Патрыярх наведаў Неапаль.


Спалучыць адзiнства i плюралiзм “пачынаючы з павагi да традыцыйных культурных асаблiвасцяў народаў Еўрапейскай суполкi” – гэта ёсць нашай мэтай”, - зазначыў Канстантiнопальскi Патрыярх Барталамей I° пад час свайго казання ва Усходнiм iнстытуте Неапаля, пад час якога яму было прызначана ганарове званне “honoris causa”.
“Мы верым, што не будзе магчымым дзеля глабальнай культурнай традыцыi пакiнуць мясцовую культурную спадчыну, нават у рамках агульнаеўрапейскай спадчыны i сучаснага грамадства”.
Другая праблема, на якую звярнуў сваю ўвагу Сусветны Патрыярх, акрэслiвае Еўропу ў якасцi прадстаўнiцы розных рэлiгiйных рухаў i iдэалогiй”. Пры гэтым ён адмаўляе ўжытак розных рэлiгiй i iдэалогiй”, якiя немагчыма пераносiць.
“Мы верым, - дадаў Патрыярх, - што трэба пабудаваць будучыню Еўропы на павазе да да ўсiх i, у асаблiвасцi, да розных рэлiгiй i iдэалагiчных пунктаў гледжання. Таксама трэба адказацца ад фундамiталiзма, якога б паходжання ён не быў”.
Патрыярх Барталамей I°, пасля таго як падкрэслiў, што Праваслаўная Царква “рушыцца ў гэтым напрамку”, адзначыла тры пункта, “якiя сведчаць аб укладзе Сусветнага Патрыярхата ў аб’яднанне Еўропы”. Першы пункт – гэта “ахвяра” i праваслаўны пункт гледжання на чалавека. Другi – гэта “дыялог з iншымi рэлiгiямi i, у вогуле, з кожным чалавекам добрай волi, якi жыве на нашай Зямле. Трэццi – гэта павага да навакольнага асяроддзя, якая, без сумнiву, злучана з павагай да асобы”, - зайначыў Патрыярх Канстантынопальскi. “У той жа час, - зазначыў ён, - калi чалавек робiцца асобай у поўным сэнсе гэтага слова, ён ставiцца з павагай да iншых людзей i да навакольнага асяроддзя. Значыць да дома, у якiм мы жывем”, - зазначыў Патрыярх Барталамей I°.
“Мы павiнны добра зразумець, што не з’яўляемся адзiным плёнам стварэння, але Яго супрацоўнiкамi i не павiнны служыць упрыгожваннем Пана i падарункам Яго. Менавiта ў гэты бок павiнны накiроўвацца законадаўствы краiнаў, дзеля тако каб мы не зрабiлiся сведкамi экалагiчнай катастрофы”, - сказаў Канстантынопальскi Патрыярх.







All the contents on this site are copyrighted ©.