2007-10-24 13:31:27

На плошчы св. Пятра прайшло традыцыйнае штотыднёвае спатканне са Свяцейшым Айцом.


На плошчы св.Пятра ў Ватыкане сёння адбылася традыцыйная агульная аўдыенцыя Свяцейшага Айца з вернiкамi i турыстамi. На спатканне з Бенедыктам XVI° прыйшлi каля 30 тысяч асобаў.
Папа прысвяцiў сваё казанне св.Амброзiю, якi некалi быў бiскупам Мiлана. Гаворачы аб адносiнах памiж св.Амброзiямi i св.Аўгустынам, Бенедыкт XVI° адзначыў, што “было сведчанне св. Амброзiя i ягонай царквы ў Мiлане, якая малiлася i спявала”, i гэта прывяло да навярнення “афрыканскага юнака, скептычна настроенага i пазбаўленага надзеi”, - як аб гэтым гаворыць сам св.Аўгустын у сваiм вядомум творы “Споведзь”.
“Натуральна, - зазначыў Бенедыкт XVI°, - што сведчанне чалавека малiтвы i прыклад хрысцiянскай суполкi акрэслiваюць эфектыўнасць малiтвы”.
“Сапраўдны вучань – гэта той, якi аб’яўляе Эвангелле ў свеце найбольш эфектыўным чынам”, - сказаў Свяцейшы Айцец, заклiкаючы тэолагаў i катэхiзатараў засяродзiць увагу на гэтай тэме.







All the contents on this site are copyrighted ©.