2007-10-19 11:26:00

У Iталii праводзяцца раследваннi супраць педафiлiкаў.


Iтальянская палiцыя адкрыла мiжнародную сетку педафiлii “on line”. На аснове гэтага па ўсёй краiне iдуць адпаведныя расследваннi. Супрацоўнiкi палiцыi закрылi ў iнтэрнэте магчымасць глядзець парнаграфiчныя вiдыо-файлы з удзелам непоўнагадовых, якiм у некаторых выпадках не было i 10 гадоў.
Расследваннi вядуцца ў 15 рэгiёнах Iталii, пад час iх канфiскуюцца порна-педафiлiчныя матэрыялы.
Базай для правядзення даследванняў з’яўляецца iнiцыятыва нямецкай палiцыi, што пачалася 10 гадоў таму, якая пры пасрэднiцтве Iнтерпола разпачалася i ў Iталii.
Расследванне, у якiм прыймаюць удзел сотнi супрацоўнiкаў палiцыi, правялi ўжо 43 вобыскаў у Сiцылii, Марке, Апулii, Эмiлii Романье, Таскане, Лiгурыi, Ломбардзii, Кампанii, Умбрыi, Лацiо, Пьемонте, Валле д’Аоста, Фрыулi i ў Венето..
Тэлематычныя расследваннi вядуцца ўжо каля года. Яны пачалiся пасля таго, як быў знайдзен адзiн сайт педафiлiчнага характара, што меў спасылкi на падобныя нямецкiя сайты. Са згаданага сайта магчыма было “скачаць” незаконныя вiдэоматэрьялы. Нямецкая палiцыя, праз Iнтерпол, накiравала адпаведную iнфармацыю iтальянскiм калегам.
Такiм чынам, на сёняшнi дзень, адкрыты 7 арганiзацый i 36 асобаў, якiя карысталiся гэтымi сайтамi. Пад час вобыскаў былi канфiскаваны кампьютэры, мабiльныя тэлефоны, вiдэокамеры, фотаапараты i ДВД, якiя з’яўляюцца доказам вiноўнасцi злачынцаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.