2007-10-19 11:25:35

Iдзе падрыхтоўка да Сусветнага дня моладзi.


“Не будзем саромiцца эвангельскiх праўдаў, не дазволiм затрымаць сябе страхам i абсурдным комплексам непаўнацэнасцi ў свеце, якi ўсё болей адмаўляецца ад Бога. Наадварот, мы павiнны мець гонар прытрымлiвацца Яго”. Гэты заклiк зрабiў монс. Станiслаў Рылко, Старшыня Папскай рады да спраў свецкiх вернiкаў пад час iмшы, якой скончылася спатканне прысвячанае падрыхтоўке Сусветнага дня моладзi, што пройдзе ў Сiднеi ў 2008 годзе.
Звяртаючыся да 200 дэлегатаў, якiя займаюцца пастырскiм служэннем сярод моладзi ў болей чым 100 краiнах свету, монс. Рылко сцвердзiў, што “не саромiцца Эвангелля значыць мець мужнасць гаварыць пра Бога асобам, якiх мы сустракаем, нягледзячы на тое, што часта мы сустракаемся з абыякавасцю i павярхоўнасцю. Мы не маем нiчога болей каштоўнага, каб прапанаваць нашай моладзi, якая мае патрэбу Бога”.
У далейшай частцы сваёй прамовы ватыканскi дастойнiк заявiў, што “весцi эвангелiзацыю не проста i справа не толькi ў мове, якая для гэтага ўжываецца цi ў зносiнах, але гутарка iдзе аб тым, каб быць сапраўднымi вернiкамi. Хрыстус, - працягнуў сваю думку монс Рылко, - яўна падзяляе знешнi i ўнутраны стан чалавека. Хто жадае эвангелiзаваць моладзь не можа абмяжоўвацца тым, каб быць толькi настаўнiкам, але павiнен быць сапраўдным сведкай веры, бо маладыя людзi ўспрыймаюць усе нашы супярэчнасцi. Яны трывала патрабуюць ад нас абмеркавання праблемаў”, - зазначыў Старшыня Папскай рады да спраў свецкiх вернiкаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.