2007-10-18 10:04:27

Французскiя бенедыктынцы выступаюць супраць насiлля ў Бiрме.Акрамя таго, яны вырашылi правесцi 27 кастрычнiка дзень паста i малiтвы. Менавiта ў гэты дзень 21 год таму у iтальянскiм горадзе Ассiзi, на чале са Свяцейшым Айцом Янам Паўлам II°, было праведзена спатканне, пад час якога прадстаўнiкi розных рэлiгiй i хрысцiянскiх канфесiй малiлiся за мiр ва ўсiм свеце.


Законнiкi i законнiцы Францыi, якiя належаць да закона св. Бенедыкта накiравалi пасланне салiдарнасцi бiрманскiм будыстскiм манахам i ўсяму народу Бiрмы. У лiсце, накiраваным да пасла Бiрмы ў Францыi, а. Пiлiп Пiрон, старшыня аб’яднання законнiкаў Францыi, напiсаў: “мы з глыбокiм жалем успрынялi весткi, якiя дайшлi да нас з Бiрмы. Гэтыя падзеi не могуць быць успрынятыя вамi абыякавым чынам”. У лiсце законнiкаў асуджаецца насiлле, якое ўжываецца каб выкаранiць вялiкi рух, што нарадзiўся ў бiрманскiм народзе, каб спрыяць годнасцi чалавека i сапраўднай свабодзе. На нашу думку, тое, што здарылася, з’яўляецца цяжкiм парушэннем праў чалавека i накiравана супраць усiх высiлкаў усталяваць сапраўдны мiр”.
Копii лiста накiраваны мiнiстру замежных спраў Францыi, сп. Бернару Кушнэру, французскаму паслу ў Бiрме, сп. Жану Пьеру Ляфосу, Старшыне Бiскупскай канфярэнцыi Францii, кардыналу Жану Пьеру Рыкару i Апостальскаму нунцыю ў Францыi, монс. Фортунато Балделлi.







All the contents on this site are copyrighted ©.