2007-10-18 13:56:07

Сусветны праваслаўны Патрыярх наведае Iталiю.


Канстантынопальскi Патрыярх Барталамей I° наведае iтальянскi горад Амальфi, дзе знаходзяцца рэшткi св. апостала Андрэя, якiя 800 гадоў таму былi перанесеныя ў мясцовую базiлiку з Канстантынопаля. Раней рэшткi апостала знаходзiлiся ў базылiцы Святых Апосталаў у Канстантынопалi.
“Гэты вiзiт аднаўляе старажытную сувязь памiж Амальфi i Канстантынопалем, якая мела месца ў Сярэднявеччы”, - напiсаў у сваiм лiсце да вернiкаў арцыбiскуп Амальфi, монс. Орацiо Сорiчеллi, лiст якога прымеркаваны менавiта да вiзiта высокага госця. Сусветны Патрыярх прыбудзе ў Амальфi 22 кастрычнiка.
“Сёння, - пiша ў сваiм пасланнi арцыбiскуп Сорiчеллi, - у святле экуменiчнага руху, якi кiруецца Святым Духам, гэты вiзiт сцвярджае ролю, што ўжо выконвае наша Царква ва ўзаемным пазнаннi памiж праваслаўнымi i католiкамi”. “На самой справе, заўважваецца вялiкае павелiчэнне колькасцi пiлiгрымаў, якiя прыязжаюць з Расii i Украiны для таго, каб памалiцца ў рэшткаў Апостала”, - зазначыў арцыбiскуп Амальфi. Ён адзначыў, што ў апошнi час значна павялiчылася колькасць iнiцыятыў рэлiгiйнага i культурнага характара, якiя праводзяцца разам з многiмi усходнiмi Цэрквамi. Iтальянскi арцыбiскуп запрашае ўсiх мясцовых хрысцiянаў прыняць актыўны ўдзел у спатканнi з Канстантынопальскiм Патрыярхам, якое пройдзе пры заступнiцтве Мацi Божай i Апостала Андрэя i павiнна паслужыць аднаўленню хрысцiянскай еднасцi.







All the contents on this site are copyrighted ©.