2007-10-17 12:48:39

Hезвычайна пачнем расказ пра Агульную аўдыенцыю 17 кастрычніка: справаздачай завяршаючых слоў Папы. Ён паведаміў, што склікае 24 лістапада Кансістар, у часе якога аб'явіць новых кардыналаў.


RealAudioMP3 Cёлета,хіба, ў апошні раз Агульная аўдыенцыя прайшла на плошчы святога Пятра. Сонечнае, але халаднаватае надвор'е прыйшло ўжо і ў Рым.Сабраліся паслухаць Бенедыкта 16, як заўсёды, дзясяткі тысяч людзей - плошча была запоўнена пілігрымамі з цэлага свету. У славянскіх мовах Папа павітаў па-польску і па-славенску. Дасылаем нашым слухачам Папскае блаславенства пасля Аўдыенцыі 17 кастрычніка па-славенску:(Голас Папы).
Навучанне Пятровага наступніка сёння тычылася святога 4 стагоддзя з вострава Сардзінія - біскупа Версэльскага Эўсевія. Міланскі біскуп Амброзі, ягоны равеснік, высока цаніў гэтага першахрысціянскага айца Царквы.
Другою часткаю аўдыенцыі было слова Папы да розных груп вернікаў. Асаблівыя прывітанні атрымалі ўдзельнікі Міжнароднага семінара, зарганізаванага Саюзам італьянскіх настаяцелек па тэме гандлю людзьмі. Папа даў заданне памнажаць намаганні для спынення з'явішча рабатаргоўлі праз абуджэнне сумлення, выхаванне ўсведамлення сакральнай каштоўнасці кожнага чалавечага жыцця. Напрыканцы Свяцейшы Айцец павітаў і даў свае "аўгурі" (найлепшыя пажаданні)- маладажонам, хворым, юнакам і дзяўчатам, якіх заклікаў прыўносіць сваю свежую энергію ў жыццё Царквы. Усіх вернікаў сусветнага касцёла па цэлым свеце - як рэлігійных дзеячаў,так і кожнага чалавека Папа запрасіў у кастрычніку ўзмоцніць малітоўныя і практычныя намаганні для ўзняцця харытатыўнага (міласэрднага) духу для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе.
Тут Папа звярнуўся з заклікам да моцных гэтага свету ў сувязі з Сусветным днём вынішчэння галечы, усталяванага ААН. Папа з абурэннем ўсклікнуў: "Цэлыя нацыі жывуць ва ўмовах крайняй галечы! Процьма між багатымі і беднымі сталася больш відавочнай і бязлітаснай нават унутры нацый, эканамічна найбольш развітых. Гэтая заклапочваючая тэндэнцыя стукаецца ў сумленні людзей, бо ўмовы, у якіх жыве большасць чалавечае сям'і, ганьбіць годнасць асобы і разбурае, як следства, магчымасць гарманічнага прагрэса чалавечага зграмаджання. Заклікаю, - сказаў затым Папа,. - мець адвагу і намагацца вынішчваць прычыны галечы і яе трагічныя наступствы."
Як мы напачатку сказалі, завершыў сваю агульную аўдыенцыю з вернікамі цэлага свету Папа Рымскі аб'яўленнем аб Кансістары, які склікае 24 лістапада .У яго часе Папа прызначыць 18 новых кардыналаў. У спісы, які сам Папа Бенедыкт 16 зачытаў, імёны выдатных дзеячаў царкоўнага дхзеяння і багаслоўя.Сярод іх - прэфекты кангрэгацый: Усходніх Ццэркваў - арцыбіскупы Сандрі, для свецкіх - Рылко, Апостальскай Бібліятэкі і архіваў - Фаріна, Патрыярх Халдэйскай Царквы а Д' Эллі , горада Парыжа Венттруа і іншыя.







All the contents on this site are copyrighted ©.