2007-10-16 13:51:36

Свяцейшы Айцец прыняў новага пасла Паўднёвай Карэi пры Ватыкане.


Бенедыкт XVI° прыняў вярыцельныя граматы ад новага пасла Паўднёвай Карэi пры Ватыкане сп. Кiм Джi Янга.
Свяцейшы Айцец размаўляў з дыпламатам на англiйскай мове. У сваёй размове, у прыватнасцi, ён адзначыў ролю карэйскiх пакутнiкаў: “Iх ахвяра нагадвае нам аб тым, што нi адна цана не можа быць занадта вялiкай для захавання вернасцi iсцiне”. “На жаль, у сучасным плюралiстычным свеце некаторыя людзi маюць сумнiў цi нават адмаўляюць важнасць праўды. Аднак, аб’ектыўная рэчаiснасць застаецца асновай для сацыяльнай супольнай дзейнасцi. Праўда не залежыць ад кансэнсуса, але папярэджвае яго, i робiць магчымым, генеруючы тым самым моць чалавечай салiдарнасцi”, - сказаў Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° пад час размовы з новым паслом Паўднёвай Карэi.







All the contents on this site are copyrighted ©.