2007-10-16 17:31:14

На гэтым тыдні завершыўся Рамадан.Кардынал Жан Луі Торан, прэзідэнт Папскай Рады па дыялогу між рэлігіямі, у пасланні мусульманам заклікаў да сумеснага дзеяння на карысць міру...


Сакральны месяц для спаведнікаў Ісламу -завершыўся 12 кастрычніка. На Рамадан-байрам ватыканскі кардынал накіроўваў пажаданні, каб хрысціяне і мусульмане дзейнічалі разам для спрыяння міру, свабодзе веравызнання і правам чалавека. Эмінэнцыя Торан указвае, што хрысціяне і мусульмане ва ўзаемнай павазе ўжо дзейнічаюць на справу міра і лепшай будучыні для ўсіх людзей. У цяжкія часы, які перажываюцца зараз, рэлігійныя грамады як служкі Госпада Бога забавязаныя дамагацца міра і паважаць як асабістыя перакананні кожнага, так іх свабоду рэлігійных практыкаў. Свабода веравызнання, на думку кардынала, не завершваецца на простКангрэгацыі падкрэслівае, што там, дзе на гэта звяртаецца ўвага, стаецца магчымай пабудова культуры прымірэння і салідарнасці. Далей пралат навучае, што ўсе людзі паасобку і разам могуць рашуча выступаць у абароне таго, каб будавалася грамадства больш братэрскае, дзе б намаганні прыкладаліся на плён змагання з кожнай формай насілля. У тым ліку той , якая прыкрываецца матывамі рэлігійнага характару, што прыніжае адлюстраванне Бога ў чалавеку. Кардынал Торан, спыняючася больш за ўсё на тэме барацьбы з гвалтам нашых часоў, які здабывае самыя розныя і вытанчаныя формы у тым ліку і інтэлектуальныя, моцна асуджвае яго. Насілле, і перш за ўсё - тэрарызм, які слепа забівае, наносіць урон і прыводзіць да нявінных ахвяраў сярод тых, хто не ў стане супрацьставіцца. Гвалт можа запускаць толькі смяротны механізм, што наносіць абаюдную шкоду гвалтаўніку і ахвяры, кожнаму ўцягненаму чалавеку і цэламу грамадству. Таму усе рэлігійныя людзі пакліканыя быць выхавацелямі мара,чалавечых правоў і свабоды веравызнання!. .Такое заключэнне робіць у сваім прывітальным пасланні мусульманам ватыканскі кардынал Торан







All the contents on this site are copyrighted ©.