Мараніцкі патрыярх Лібану кард. Сфейр выказаў меркаванні з нагоды выбараў у краіне.
Прымаючы групу студэнтаў "14 сакавіка" з кааліцыі большасці Патрыярх выказаў надзею
, што будучы прэзідэнт здолее ўзняць краіну. Калі кандыдат будзе прыняты ўсімі ліванцамі,
зможа аб'яднаць увесь народ і не будзе дыскрымінацый. Указаўшы на "умяшанні ў працэс
падрыхтоўкі прэзідэнцкіх выбараў, кардынал адзначыў цяжкасці такой задачы. Ён, аднак,
пэўны, што цяжкасці лёгка пераадолець, калі пазіцыя дабра будзе трывалай і ўсе ўсвядомяць
сваю адказнасць. Мараніцкі лідар выказаў пажаданне, каб была асягнутая згода па кандыдатуры
ў прэзідэнты, які б аб'ядноўваў усіх ліванцаў - без розніц рэлігійнай, нацыянальнай
ці палітычнай прыналежнасці. На заканчэнне Патрыярх зазначыў, што лібанскі народ павінен
даваць сабе справаздачу ў тым, наколькі крытычнаю ёсць сітуацыя ў краіне, дык трэба
мець вялікае жаданне ўз'яднацца, каб выратаваць і аднавіць становішча Лібана ў свеце.
Біскупы мараніты, якія нядаўна завершылі штомесячную сустрэчу ў Бейруце, выказалі
ў спецыяльнай заяве думку, што дыскусія ў СМІ аб кандыдаты у прэзідэнты Рэспублікі
і аб яго якасцях не прыносіць пажаданага выніку, дык варта ачысціць цэнтр Бейрута.
Маецца на ўвазе сідзячая забастоўка , якую ўжо 10 месяцаў вядзе на галоўнай плошчы
апазіцыя.