2007-10-11 13:57:46

У Рыме адбылася падзея - усталяваны каменны армянскі крыж Хачкар ля царквы Святога Мікалая з Таленціны, у цэнтры італьянскай сталіцы, дзе размешчаны Папскі Армянскі каледж.


RealAudioMP3 На цырымоніі прысутнічалі выбітныя армянскія дзеячы з цэлага свету, прадстаўнікі сусветнага Касцёлу, мэрыі Рыму, дыпламатычныя саноўнікі Арменіі, Расіі, Францыі, Грэцыі.
Разбяны традыцыйны ў старажытным стылі са шматлікімі алегарычнымі знакамі Хачкар узняўся на п'едысталі побач знака - мемарыяльнай дошкі аб генацыдзе армянскага народа 1915 года, усталяваным летась. Асвяцілі крыж каталіцкі архімандрыт армян монс.Гофсэп Келікян, нядаўна прызначаны рэктарам каледжу , і біскуп Армянскай Апостальскай царквы Карекін Бекджіян, які ўзначальвае армянскую грамаду ў Германіі. Прагучалі гімны Рэспублікі Арменія і Італьянскай Рэспублікі.
У сваім выступленні пасол Арменіі ў Італіі Рубен Шугарян выказаў падзяку ўладам Рыма і краіны за аказаную дапамогу і выявіў спадзяванне, што Арменія ў гістарычна кароткі тэрмін увойдзе ў сям'ю народаў Еўрапейскай садружнасці. Прамоўцы гаварылі і пра неабходнасць прыпамінаць усім і самім армянам аб тым, што нельга забывацца на генацыд 1915 года дзеля таго, каб такое ніколі і нідзе не паўтаралася.Сын спонсара праекта Артура Азатряна звярнуўся да ўсіх з прамовай на 4 мовах, а затым хлопчык таксама на розных мовах накіраваў свой заклік да равеснікаў-армянаў па цэлым свеце не забывацца на свае карані і заўсёды па-сыноўску і па-хрысціянску любіць матухну-Арменію, куды б ні накіраваў чалавека лёс у глабалізаваным свеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.