2007-10-11 14:38:00

Галава Папскай рады "Cor Unum" наведае Расiю.


Арцыбiскуп Кордес з 15 да 21 кастрычнiка наведае Расiю. Плануецца, што ён спаткаецца з Патрыярхам Алексiям II° i супрацоўнiкамi дабрачыннай каталiцкай арганiзацыi “Карытас”.
Наведванне Расii арцыбiскупам Кордесам з’яўляецца важным этапам дзейнасцi Папскай рады “Cor Unum” (Адзiнае сэрца). Гутарка iдзе аб вiзiту галавы ватыканскай дабрачыннай установы… 18 кастрычнiка ён сустрэнiцца з Патрыярхам Алексiям II° . З 15 да 17 кастрычнiка монс. Кордес наведае Навасiбiрск, дзе наведае францысканскую школу i кляштар сёстраў Мацi Тэрэзы з Калькуты. У гэтым рэгiёне ў апошнiя гады Каталiцкая Царква праводзiць дастаткова актыўную дабрачынную дзейнасць. З 18 да 21 кастрычнiка монс. Кордес спаткаецца з каталiцкiмi бiскупамi i супрацоўнiкамi каталiцкiх дабрачынных арганiзацый. Гэтыя спатканнi пройдуць пад знакам юбiлею гадавiны выхада энцыклiкi Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° “Deus caritas est” /Бог ёсць мiласэрдным/, i паслужаць яшчэ адным знакам дабрачыннай працы католiкаў у Расii.







All the contents on this site are copyrighted ©.