2007-10-10 16:19:38

Вера Паляткоўская, дачка вядомай расiйскай журналiсткi, забiтай год таму, прыняла ўдзел у адкрыццi мемарыяльнай дошкi ў гонар яе мацi.


- “Думаю, што мая мама была б вельмi задаволена тым, каб ведала што ў яе гонар назвалi такое прыгожае месца ў Рыме”, - сказала Вера Паляткоўская дзякуючы мэра Рыма Вальтэра Вельтронi i iншых прадстаўнiкоў улады, якiя былi прысутныя на адкрыццi мемарыяльнай дошкi i наданнi назвы аднаму з возераў у вядомым рымскiм парку “Вiлла Памфiлi” iмя яе мацi, якая была забiта ў Расii 7 кастрычнiка мiнулага года.
Вера сказала прысутным журналiстам, што “мець такую мацi для яе было страшна”. Дачка забiтай журналiсткi сказала, што апошнi раз размаўляла з маткай за палову гадзiны перад тым, як яе забiлi.
“Яна была выдатнай маткай, - сказала Вера Паляткоўская, - яна асягнула вельмi высокага прафiсыйнага ўзроўня, яна вельмi любiла сваю працу, але гэта не перашкаджала ёй знаходзiцца з уласнымi дзецьмi”. “Я спадзяюся, - зазначыла Вера Паляткоўская, - што некалi народ маёй краiны здолее падняцца з каленаў, на якiх знаходзiцца ўжо шмат гадоў i ўлада будзе забавязана захоўваць правы ўсiх”. “Большасць журналiстаў гаворыць толькi тое, што не прыносiць клопатаў”, - зазначыла дачка вядомай расейскай журналiсткi. На прыканцы свайго iнтэрв’ю яна адзначыла, што ў гонар яе мацi ўпершыню было названа месца ў нейкiм горадзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.