2007-10-09 11:54:55

Чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай дактрыны Царквы.


369 Фiнансавая эканомiка, замкнутая на сабе самой, непазбежна супярэчыць уласным мэтам, бо абрубае ўласныя каранi i пазбаўляе сябе ўласных каранёў i ўласнай асновы, значыць сваёй першапачатковай i iстотнай ролi, якая складаецца ў тым, каб служыць рэальнай эканомiке i, у рэшце, спрыяць развiццю асобы i чалавечых грамадаў. Агульная карцiна выклiкае яшчэ большую занепакоеннасць з-за таго, што мiжнародная фiнансавая сiстэма адрознiваецца вельмi ассiмiтрычнай канфiгурацыяй: бо працэсы аднаўлення дэрэгламентацыi фiнансавых рынкаў разгортваюцца толькi ў некаторых рэгiёнах планеты. Гэта крынiца сур’ёзнай занепакоенасцi этычнага характара: хаця ж краiны, выключаныя з апiсаных вышэй працэсаў, не карыстаюцца плёнам падобнай вытворчасцi, тым ня меньш, iх рэальныя эканамiчныя сiстэмы не абаронены ад магчымых негатыўных наступстваў фiнансавай нестабiльнасцi, асаблiва калi гэтыя сiстэмы не стабiльныя i слаба развiтыя.
Нечаканае паскоранне некаторых працэсаў: аграмаднае падвышэнне кошту партфеляў, якiя кiруюцца фiнансавымi ўстановамi i хуткае павялiчэнне новых i складаных фiнансавых iнструментаў – абвастрае як нiколi патрэбу ў фармулiраваннi iнстутыцыйных рашэнняў, здольных сапраўды замацоўваць стабiльнасць сiстэмы, не панiжаючы яе патэнцыi i эфектыўнасцi. Неабходна ўстанавiць нарматыўныя рамкi, якiя дазволяць баранiць стабiльнасць на ўсiх узроўнях, заахвочваць канкурэнцыю памiж прамежкавымi стварэннямi i забяспечваць максiмальную празрыстасць у iнтэрэсах iнвестараў.
в) Роля мiжнароднага грамадства ў эпоху глабальнай эканомiкi.
370 Страта дзяржаўнымi суб’ектамi цантральных пазыцый павiнна суправаджацца актывiзацыяй ролi мiжнароднага грамадства, якая складаецца ў тым, каб рашуча ўказваць эканамiчны i фiнансавы напрамак. Сапраўды, важнае наступства глабалiзацыi – паступовае паслабленне эфектыўнасцi нацыянальнай дзяржавы ў кiраўнiцтве эканамiчна-фiнансавымi працэсамi ў сярэдзiне краiны. Урады асобных краiнаў бачаць, што iх дзейнасць у эканамiчнай i сацыяльнай сферах аказваецца ўсё болей абумоўлена патрабаваннямi мiжнародных рынкаў капiталаў i ўсё болей настойлiвымi патрабаваннямi надзейнасцi, якiя паходзяць са свету фiнансаў. Дзякуючы новым сувязям памiж суб’ектамi глабалiзацыi, традыцыйныя меры абароны дзяржаў не функцыянуюць, i, са з’яўленнем новых абшараў для канкурэнцыi, само паняцце нацыянальнага рынка адыходзiць на другi план.
371 Чым болей высокiх узроўняў арганiзацыйнай i функцыянальнай сiстэмы асягае сусветная эканамiчна-фiнансавая сiстэма, тым болей прыарытэтнай робiцца задача рэгуляваць, накiроўваючы iх на асягненне агульнага дабра чалавецтва. Узнiкая неабходная патрэба ў тым, каб не толькi нацыянальныя дзяржавы, але i само мiжнароднае грамадства ўзяло на сябе гэту дэлiкатную функцыю, выкарыстоўваючы адэкватныя i эфектыўныя палiтычныя i юрыдычныя iнструменты.
Такiм чынам, мiжнародныя эканамiчныя i фiнансавыя ўстановы павiнны ўмець знайсцi найбольш адпаведныя iнсытуцыйныя вырашэннi i разпрацоўваць аптымальныя стратыгiчныя планы дзеянняў, каб кiраваць працэсам зменаў: бо калi перажыць яго пасiўна, ён прывядзе да драматычных наступстваў, асаблiва для самых слабых i безабаронных людзей планеты.
У межнародных арганiзацыях павiнны быць справядлiва прадстаўлены iнтэрэсы вялiкай чалавечаюй сямьi; неабходна, каб гэтыя ўстановы, “ацэньваючы наступствы ўласных рашэнняў, заўсёды ўлiчвалi iнтэрэсы тых народаў i краiнаў, якiя не маюць вялiкага аўтарытэта на мiжнародным рынку, але маюць вялiкiя патрэбы i павiнны атрымаць падтрымку дзеля ўласнага развiцця”.
372 I палiтыка, на тым самым узроўнi з эканомiкай, павiнна пашыраць радыюс уласнага дзеяння, выходзячы за нацыянальныя межы i хутка набываючы сусветнае вымярэнне , што дазваляе ёй кiраваць сучаснымi працэсамi, згодна не толькi эканамiчным, але i маральным крытэрыям. Асноўная мэта – кiраваць гэтымi працэсамi, забяспечваючы павагу да годнасцi чалавека i цэласнае развiццё ягонай асобы, у кантэксце агульнага дабра. Прыняцце гэтай задачы забавязвае паскорыць кансалiдацыю iснуючых устаноў, таксама як i стварэнне новых iнстанцый на якiя будзе магчыма ўскласцi падобную адказнасць. Бо эканамiчнае развiццё можа быць стабiльным, калi рзгортваецца ў ясных i акрэсленных нарматыўных рамках i ў шырокiм кантэксте маральнага i культурнага роста ўсёй чалавечай сямьi.
г) Адна з асноўных задач, якiя стаяць перад суб’ектамi мiжнароднай эканомiкi, - цэласнае i салiдарнае развiццё чалавецтва, значыць “развiццё кожнага чалавека i ўсяго чалавецтва”. Падобная задача патрабуе эканамiчнай канцэпцыi, якая б гарантавала справядлiвае размеркаванне рэсурсаў на мiжнародным узроўне i адпавядала зразуменню ўзаемнай залежнасцi – эканамiчнай, палiтычнай i культурнай, - якая цяпер рашуча аб’ядноўвае народы i прымушае iх адчуваць сябе злучанымi лёсам. Сацыяльныя праблемы ўсё болей выходзяць на планетарны ўзровень. Нiякая дзяржава не можа болей супрацьставiцца iм i вырашаць iх самастойна. Пакаленнi сучасных людзей на ўласным вопыце атрымлiваюць упэўненасць у неабходнасцi салiдарнасцi i ясна адчуваюць патрэбу пераадолiць iндывiялiстычную культуру. Усё болей патрэбны мадэлi развiцця, згодна якiм трэба не толькi “узняць народы, да ўзроўня, на якiм знаходзяцца цяпер самыя багатыя краiны, але i пабудаваць супольнай працай годнае жыццё, сапраўды развiваць годнасць i творчыя здольнасцi кожнага асобнага чалавека, каб ён мог адпавядаць уласнаму паклiканню, а значыць – паклiканню Бога, Якi ў iм заключаны.







All the contents on this site are copyrighted ©.