2007-10-09 14:54:16

У Рыме ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар Ганны Паляткоўскай.


У гонар забiтай у Расii 7 кастрычнiка мiнулага года журналiсткi Ганны Паляткоўскай у iтальянскай сталiцы назвалi возера, якое знаходзiцца ў вядомым парку “Вiлла Памфiлi”.
Праз год пасля яе смерцi, абставiны якоў дагэтуль малавядомыя, на беразе возера пастаўлена таблiчка, прысвячаная яе памяцi ў прысутнасцi дачкi забiтай журналiсткi, Веры. У цэрымонii прыняў удзел мэр Рыма Вальтэр Вельтронi, загадчык аддзелам культуры iтальянскай сталiцы Сiльвiо Дi Франча, калега забiтай журналiсткi Зоя Херкшок i iншыя асобы.
“Дэмакрацiя i свабода павiнны быць абаронены i сцверджвацца, - зазначыў мэр Рыма ў сваёй прамове, - у Кiтаi, у Калумбii, на Кубе, у Iраку i ў Бiрме, дзе манахi выступаюць супраць вайсковага рэжыма. Калi закранаюцца асноўныя правы чалавека i свабоды, не павiнны быць розныя падыходы ў пэўных выпадках у розных краiнах i ў адносiнах да iх розных урадаў. Менавiта гэтым прынцыпам кiравалася ў сваёй працы i ў сваiм жыццi забiтая Ганна Паляткоўская”, - сказаў Вальтер Вельтронi.
“Дзякуючы таксама ёй, - працягнуў сваю думку мэр Рыма, - яшчы ёсць магчымасць палiтычнага жадання зрабiць нешта для Чачнi”.
Спадар Вельтронi пачаў сваё выступленне наступным чынам: “Свет часта памыляецца i на паховiнах Ганны Паляткоўскай не было а нi кiраўнiкоў дзяржавы, а нi ганаровага каравула. Вось мацi з Беслана, чычэнкi, i рускiя салдаты магчыма былi. Безумоўна, было шмат людзей якiя з шчырым сэрцам правадзiлi ў апошнi шлях нябожчыцу, якую адчувалi блiзкай iм. У той жа час прэзiдэнт Путiн у Дрэздэне заявiў, што гэта жанчына мела мiнiмальны палiтычны ўплыў у палiтыцы Расii i што яе забойца зрабiў больш вялiкую шкоду Расii i Чачне, чым яе артыкулы.
Мэр Рыма прыпомнiў таксама, што Ганна Паляткоўская “выступала супраць карупцыi i супраць парушэння праў чалавека ў сучаснай Расii. I менавiта дзякуючы ёй нiхто нiколi не сможа сказаць, што не знаў аб гэтым”. “Калi забiваюць журналiстку каб прымусiць яе замоўкнуць, - дадаў сп. Вельтронi, - найлепшым адказам будзе даць ёй магчымасць гаварыць. Мы знаходзiмся тут, каб неадрыўна звязаць iмя Ганны Паляткоўскай з нашым горадам”.







All the contents on this site are copyrighted ©.