2007-10-08 14:29:18

На 62 сесіі Генеральнай Асамблеі ААН выступіў сакратар па сувязях з Дзяржавамі Святога Пасаду арцыбіскуп даменік Мамбэрці. Ён сцвердзіў, што там, дзе няма рэлігійнай свабоды , ня можа быць і рэлігійнага паразумення і супрацоўніцтва .


"Немагчыма мець мір ,- працягваў як следства Ватыканскі прадстаўнік,- без паразумення і супрацоўніцтва між рэлігіямі. " Выступаючы ў галоўным цэнтры усіх народаў Зямлі. монс. Даменік мамбэрці падкрэсліў,што адносіны рэлігій ёсць эсэнцыяй у пытанні міра ў свеце. Бо рэлігія абсалютна супрацьставіцца насіллю і тэрарызму.. Менавіта пры павазе да рэлігійнай свабоды была бы здзёртая маска з прэтэнзій некаторых тэрарыстаў надаць рэлігійнасць акцыям, якія не могуць быць аніякім чынам дараваныя. Але каб была ахаванаю і прыўзнятаю рэлігійная свабода неабходна моцная падтрымка Дзяржавы, як таксама і прыняццё самімі рэлігіямі адказнасці. На прыкладзе Сустрэч у Асізі між сусветнымі рэлігійнымі лідэрамі у 1986,93 і 2002 гадах, пасля ўжо тэракта 11 верасня 2001 года ў Нью-Йорку, было бмэтазгодна, на думку прадстаўніка Ватыкану, арганізоўваць высокія сустрэчы такога роду на нацыянальных і лакальных узроўнях. тады б сталася магчымым на канкрэтнай тэрыторыі і у канкрэтных грамадах выконваць праграмы адукацыі па выкараненні гвалту, па падвышэнні дыялогу , павагі, даравання дзеля справядлівасці. Толькі так, супрацоўнічаючы ў справе развіцця, можна ўносіць рэальны ўклад у справу міра непасрэдна ў зоне канфлікта. "У нашу эпоху, калі такзванае сутыкненне цывілізацый ў некаторых рэгіёнах стаецца ўсё больш магчымае, - завершыў выступленне ў Нью-Йорку сакратар Святога Пасаду па сувязях з дзяржавамі м. Мамберці, - рэлігіі маюць асаблівае заданне аднавіць пачуццё міру ў чалавецтве, каб яно заззяла для ўсіх пры падвышэнні намаганняў як Дзяржаваў так і міжнародных арганізацый."







All the contents on this site are copyrighted ©.