2007-10-08 14:39:02

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 7-га кастрычніка


А паўдні, гэтага дня, Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваім разважаньні, перад ейным адгаварэньнем, Бэнэдыкт 16 гаварыў аб пасьпяховасьці Ружанцовае малітвы- ва ўспамін Ружанцовай Найсьвяцейшай Дзевы Марыі- малітвы, якая спалучае сем”і і выпрашае сьвету мір. Традыцыйна вобраз Ружанцовай Божай Маці прадстаўляе Марыю, якая на адной руцэ трымае Дзіцятка Ісуса а другой перадае Ружанец Сьвятому Дамініку.
RealAudioMP3
Гэтая іканаграфія паказвае, што Ружанец ёсьць сродкам ахвяраваным нам Марыяю, каб абажаць Ісуса, абмяркоўваць Яго жыцьцё, любіць Яго і верна насьледаваць Яго. Гэтыя ўказаньні Марыя пакінула таксама ў сваіх абьяўленьнях. Думаю асабліва – сказаў Папа- аб гэтых фацімскіх, якія мелі месца 90-а гадоў таму назад. Тром пастушкам: Лусіі, Гяцынце і Францішку, Марыя прадставілася як “Каралева Сьвятога Ружанца”, даручыла, каб адгаворваць штодзённа Ружанец і такім чынам магчыма вымаліць канец вайны. Таксама і мы жадаем узьняць гэтае мацярынскае даручэньне Марыі, ангажуючыся ў адгаворваньне Ружанца ў намеры міру ў сем”ях, паміж народамі і на цэлым сьвеце- сказаў Бэнэдыкт 16.
Слугамі міру ёсьць таксама місіянары, таму што сапраўдны мір пануе там, дзе людзі і ўстановы адкрываюцца на Эвангэльле- заўважыў Папа. У месяцы кастрычніку Каталіцкі Касьцёл разбуджае місійную сьвядомасьць падтрымліваючы сьвятароў, законнікаў, законніц ды сьвецкіх асоб, якія працуюць на місіях. Пад лозунгам “Усе Касьцёлы для цэлага сьвету” 21-га кастрычніка будзе ўшаноўвацца Сусьветны Місійны Дзень.
Абвяшчаньне Эвангэльля астаецца першым заданьнем Касьцёла адносна чалавецтва, каб несьці Збаўленьне Хрыста чалавеку нашых часоў, які на многія спосабы ўпакорваецца і зьнявольваецца ды фармаваць у хрысьціянскім духу культурныя, грамадзкія і этычныя перамены, якія ажыцьцяўляюцца ў сьвеце.
Сёлета дадатковаю прычынаю, якая узбуджае нас да аднаўленьня місійнага энтузыязму ёсьць 50-я гадавіна Энцыклікі “Фідэі донум” Слугі Божага Пія 12-га. Гэты дакумант падтрымліваў супрацоўніцтва паміж Касьцёламі ды заахвочваў да яго ў місіі “ад джэнтэс”- сказаў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.