2007-10-08 14:44:02

Cтамбул: добры стан адносінаў праваслаўна-каталіцкіх


Царкоўныя адносіны паміж Рымам і Канстантынопалям не маюць выключна дыпламатычнага характару, але ёсьць пранікнутыя духам узаемнае пашаны, хрысьціянскае любові ды братэрскага супрацоўніцтва”- сьцвердзіў сакратар Сыноду Канстантынопальскага Патрыярхату. Архімандрыт Лямбрынядіс падкрэсьліў, што выяўленьнем добрых каталіцка-праваслаўных адносін ёсьць планаваная на 21-га кастрычніка сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з Патрыярхам Барталамеям І-м у Нэапалі.( Італія) Адбудзецца яна ў рамках малітоўнае сустрэчы ў намеры міру на сьвеце.
Гаворачы аб сітуацыі ў Турцыі архімандрыт Лямбрынядіс падкрэсліў неабходнасьць прызнаць законную асабовасьць Канстынтынопальскага Патрыярхату. Гэта неабходная ўмова ўзьняцьця перагавораў з дзяржаўнымі ўладамі ды дыялогу ў справе царкоўнае маёмасьці. Законнік сказаў, што Барталамей І-ы ёсьць духоўным кіраўніком усяго праваслаў”я, а не толькі невялічкай групы вернікаў, што жывуць у Турцыі. Таму ўлады Анкары павінны яму зацьвердзіць званьне Усяленскага Патрыярха.
le







All the contents on this site are copyrighted ©.