12 кастрычніка у Фатыме адбудзецца ўрачыстая цырымонія асвячання новага
храма ў азначэнне 90 гадавіны з'яўленняў Найсвятой Дзевы Марыі ад мая да кастрычніка
1917 года з абвяшчэннем лёса чалавецтва, узалежненага ад выбару народаў Расіі.
У Партугаліі першая базіліка на месцы з'яўленняў была асвячаная ў1953 годзе, а новая
знаходзіцца з іншага боку вялізнай плошчы, дзе штогод адбываюцца святкаванні падзеі.
У алтары новайга касцёлу будзе усталявана Ўкрыжаванне і панно з золата ў 500 кв.
метраў. У базіліцы будзе, для камфорту молячыхся, 9 тысяч зэдлікаў з лавамі для каленапакланення
. Гэта - найвялікшы будынак такога роду ў Партугаліі. Мае 13 варотаў: 12 брондавых
бакавых - прысвечаныя апосталам і вялікія галоўныя - з абразамі Бога-Айца і ўсяе
Тройцы. Да ўрачыстасці з Мілана прыбудзе статуя Фатымскай Багамаці з карарскага мармуру.
Побыч з крыжом вышынёй 34 м будзе таксама ўсталяваная статуя Папы Яна Паўла 2. Ад
Ватыкану на ўрачыстасцях будзе прысутны Дзяржсакратар кард.Тарчізіо Бертоне, які ў
гэтым выпадку будзе прадстаўляць Папу і называцца Папскім легатам.
Новая царква на месцы Фатымскіх з'яўленняў Багамаці спраектавана грэцкім праваслаўным
архітэктарам Аляксандрам Тамбазісам. Ён зрабіў заяву, што не меў аніякіх праблем канфесійнага
характару ў распрацоўцы задумы.
ПАДРАБЯЗНЕЙ: кніга Антоніо А.Барэллі"ФАЦІМСКАЯ
ВЕСТКА: ТРАГЕДЫЯ ЦІ НАДЗЕЯ?" Кніга прысвечана перэгрынацыі фігуркі Маці Божай Фацімскай,
якая адбылася ў 1997-1998 г. па дыяцэзіях Беларусі, ў гэтым выданні - аповяд пра аб'яўленні
дзецям Маці Божай у Фаціме - партугальскім мястэчку - якія адбываліся з мая па кастрычнік
1917 г. З дазволу духоўных уладаў -На беларускай мовеФармат 84x108 1/32 (130x200 mm)
64 c. Пра Фацімскія аб’яўленні можна прачытаць у часопісе «Ave Maria» №
5 (145) за 2007 г.