2007-10-04 16:31:01

У Маскве асвячана закладка першага камяню ў фундамант храма Патрыяршага цэнтра духоўнага развіцця дзяцей і моладзі.


Архімандрыт Аляксей пасля спраўленай цырымоніі сказаў, што гэта першы такога роду храм у Расіі. У ім будуць служыць Святую Літургію з удзелам і для дзяцей і моладзі, што наведваюць Цэнтр: яго нядзельную школу, студыі маладзёвага паслугоўвання, маладзёвы хор,клуб "Зорка Бетлеемская",тэатральную студыю, клуб "Страцілат".
Праект дзіцячага храма быў распрацаваны ў архітэктурна-мастацкіх майстэрнях Данілава манастыра. На закладцы і асвячанні пачатку будоўлі прысутнічалі прадстаўнікі свецкіх уладаў, будаўнікі і спонсары.







All the contents on this site are copyrighted ©.