2007-10-04 12:55:15

Міжнародная сустрэча медработнікаў будзе прасьвечана пажылым людзям


Пастырская дапамога хворым пажылым людзям стане тэмай XXII Міжнароднай канфярэнцыі медыцынскіх работнікаў, якая пройдзе ў Ватыкане з 15 па 17 лістапада. Падчас форуму будуць разгледжаны асноўныя хваробы, якія сустракаюцца сярод старых, а таксама сувязь між захворваннем і самотай. Будуць абмяркоўвацца таксама тэхнічныя навінкі ў галіне геранталогіі, некаторыя аспекты сістэмы санітарнага абслугоўвання, пенсійнага забеспячэння і ролi сям’і.
Мэта сустрэчы – гарантаваць людзям найбольш спакойную і камфортную старасць. Старшынстваваць на канферэнцыі будзе кардынал Хаўер-Лазана Бараган, прэзідэнт Папскай рады па пастырскай працы ў галіне аховы здароўя, які распавядзе ў сваім дакладзе аб пастырскай дапамозе пажылым і хворым у святле Слова Божага. У праграме прадугледжаны спавешчанні пра святых, што прысвяцілі жыццё людзям у гадах, і пра важнасць хрысціянскага сведчання паджылым. Апроч таго, на гэтую тэму адбудзецца абмен думкамі з юдэямі, мусульманамі, індуістамі і будыстамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.