2007-10-04 15:12:48

Асацыяцыя iмя Яна XXIII° рашуча выступае супраць прастытуцыi.


“Забаранiць прастытуцыю, паставiўшы яе па-за законам” i, у прыватнасцi, “караць клiентаў прастытутак”, - аб гэтым заявiлi кардыналы, у падтрымку акцыi, прапанаванай Асацыяцыяй iмя Папы Яна XXIII°. Згаданая Асацыяцыя кiруецца донам Оресте Бенцi. З 1990 года яна працуе ў галiне вызвалення ахвяраў ад такога тыпу рабства. На сёняшнi дзень 319 дзяўчын знаходзяцца пад аховай гэтай арганiзацыi: сярод iх 205 з Нiгерыi, 57 з Румынii i 12 з Кiтая. “Нiякая жанчына не нараджаецца прастытуткай, заўсёды ёсць нехта, хто робiць яе такой. Таму неабходна дзейнiчаць супраць тых, што наўпрост цi ўскосна падштурхоўваюць iх да гэтага, таму трэба баранiць жанчын i вызваляць ад падобнага тыпу рабства”, - напiсана ў заяве Асацыяцыi.
Цытуючы Крымiнальны кодэкс Iтальянскай Рэспублiкi, дон Бенцi кажа рашучае “не” тым, што выступаюць за стварэнне “дамоў цярплiвасцi”, i падкрэслiвае, што “усе дзяўчыны, якiя займаюцца прастытуцыяй, былi ўцягнуты ў гэта праз падман”. Ён таксама сцвярджае, што “прастытуцыя парушае чалавечую годнасць”. Дон Бенцi лiчыць, што пры вiдавочных абставiнах трэба заводзiць крымiнальныя справы супраць клiентаў прастытутак i абнародваць iхнiя прозвiшчы. Святар звяртаецца таксама да мэраў гарадоў з просьбай звярнуць асаблiвую увагу на гэту складаную праблему, каб зрабiць немагчымым ужыванне жанчын для прастытуцыi.







All the contents on this site are copyrighted ©.