2007-10-04 16:42:16

Апостальскi нунцый у Беларусi паведамiў Свяцейшага Айца аб стане беларускай Каталiцкай Царквы.


На аудыенцыi са Свяцейшым Айцом, якая адбылася ў сераду 3 кастрычнiка, Апостальскi нунцый у Беларусi, арцыбiскуп Мартiн Вiдовiч, паведамiў Бенедыкту XVI° аб адраджэннi Царквы ў нашай краiне, што перанесла цяжкi перыяд атэiзма. Беларускiя католiкi жывуць надзеяй. Апостальскi нунцый паведамiў Свяцейшага Айца аб глыбокiм рэлiгiйным жыццi каталiцкай грамады, парафiй, семiнарый. “Цвёрдая вернасць Царкве, еднасць з Пасадам св. Пятра, якая нiколi не перарывалася, сёння з’яўляецца галоўнай асновай iснавання Царквы ў Беларусi, нягледзячы на складанасцi сацыяльнага характара”, - зазначыў арцыбiскуп.







All the contents on this site are copyrighted ©.