2007-10-03 14:38:59

У алімпійскай вёсцы Пякіна будуюцца храмы для прадстаўнікоў розных веравызнанняў.


Каталіцкі храм будзе завершаны да пачатку 29 летніх гульняў. Як паведамляе кітайская газета "Чайна Дэйлі" са спасылкай на намесніка міністра афіцыйнай Кітайскай патрыятычнай каталіцкай асацыяцыі Лю Байнаня, зарганізаваныя курсы замежных моваў для служыцеляў культу. Святары, прызнаваныя ўладамі, будуць адпараўляць службы ў Алімпійскім касцёле. Адпаведныя меры тычацца і падрыхтоўкі да прыняцця спартменаў і турыстаў - прадстаўнікоў іншых рэлігій. Рэлігійныя асаблівасці будуць улічвацца і пры арганізацыі харчавання спартсменаў ды абслугоўваючага персанала, а таксама гледачоў летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пякіне.







All the contents on this site are copyrighted ©.