2007-10-03 13:03:04

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 3-га кастрычніка. На ёй быў прысутны арцыбіскуп Марцін Відавіч, апостальскі нунцы ў Беларусі.


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Папа Бэнэдыкт 16-ы ўжо на пастаянна вярнуўся ў Ватыкан са сваёй летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо. Прысутнічала на ёй многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Як падаюць ватыканскія крыніцы было іх больш за 20-ць тысяч.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа працягваў свой цыкл катахэзаў пра Айцоў Царквы. Бэнэдыкт 16-ы зьвярнуў увагу на Кірыла Александрыйскага, Айца Царквы, Сьвятога, якога ўшаноўвае як Усходняя так і Заходняя Цэрквы
RealAudioMP3
Называлі яго ахоўнікам сапраўднае веры. Быў біскупам Александрыі ў гадах 412-444. У пачатковым пэрыядзе сваёй паслугі зьвяртаў асаблівую ўвагу на выпраўляньне памылак у сфэры веры і на паглыбляньне вывучаньня Трынітарнае Дактрыны. Ад 428-га году- гаварыў далей Папа ў часе сёньняшняй катахэзы- калі біскупам Канстантынопаля выбрана Нэстара, вёў з ім палеміку на тэму натуры асобы Сына Божага і адносна пытаньня Божага Мацярынства Марыі. Прадметам спрэчак былі тады марыйныя тытулы: Маці Хрыста ( Хрыстотокос) і Маці Бога ( Тэотокос). На Эфэскім Саборы 431-га году, ў сувязі з гэтым пытаньнем, дзякуючы сваёй эрудыкцыі, Сьвяты Кірыл Александрыйскі даў імпульс да ўдакладненьня акрэсьленьняў асабовае еднасьці Хрыста і тэалагічнае карэктнасьці званьня Тэотокос. Ёсьць аўтарам многіх пісьмаў і камэнтарыяў да многіх кніг Старога і Новага Запаветаў. Навучаў- сказаў на заканчэньне Папа- што хрысьціянская вера дае кожнаму магчымасьць сустрэчы з Хрыстом, які дае жыцьцю новую пэрспэктыву.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.