Школы з розным этнічным складам - вось дарога да прымірэння ў Ірландыі. Арцыбіскуп
Дубліна заклікаў бацькоў аддаваць дзяцей-католікаў вучыцца разам з іншымі этнічнымі
групамі.
Арцыбіскуп Дармуід Марцін сказаў сваё навучанне падчас Імшы, у сувязі са свежым фактам
непрыняцця некаторых навучэнцаў-эмігрантаў з боку мясцовых равеснікаў . Улады Дубліна
і раёна паспешліва стварылі новыя школы, але тут іншая пагроза падзелу - уасноўны
склад навучэнцаў - з новых эмігрантаў. Гэта можа прывесці да ўзрастання няроўнасці.
Так лічыць арцыбіскуп і папераджае аб небяспецы нацыяналістычнага падыходу да абавязковай
школьнай адукацыі: існуюць элітарныя школы і школы для эмігрантаў, якія цяжка параўнаць
па ўзроўні. "Наша галоўная задача, - лічыць Яго Экселенцыя, - інтэграцыя!". Ён заклікаў
католікаў падтрымаць навучальныя ўстановы з разнастайным этнічным пахроджаннем навучэнцаў.
Тыя, хто гэтага не прызнае - робяць трагічную памылку, - лічыць пралат. Адгукнецца
гэта праз гады на лёсах дзяцей і ўсяго грамадства Ірландыі.