2007-10-03 15:10:22

2 кастрычнiка быў адзначаны Сусветны дзень супраць насiльля.


У памяць аб Махатма Гандзi 2 кастрычнiка па ўсiм свеце быў праведзены першы Мiжнародны дзень супраць насiльля. Iнiцыятарам гэтага была ААН, супрацоўнiкi якой вырашылi праводзiць гэта мерапрыемства ў дзень народзiнаў вядомага iндыйскага палiтыка. Фiгура славутага палiтыка, якi прывёй Iндыю да незалежнасцi, была ўшанавана ў сядзiбе ААН у Нью-Йорку. “”ААН, - зазначыў сучасны Генеральны сакратар згаданай мiжнароднай арганiзацыi Бан Кi-мун у сваiм пасланнi, - была створана з надзеяй, што чалавецтва не толькi не будзе весцi войны, але ў пэўны час зразумее, што яны бескарысныя”. Тымi самымi прынцыпамi кiраваўся i Махатма Гандзi, i сёння яны з’яўляюцца вельмi актуальнымi. Мы бачым вакол сябе ўсё боляй грамадаў, якiя ўсё болей уцягваюцца у атмасферу нецярплiвасцi i напружаннасцi памiж культурамi. Звернем увагу да догмы экстрэмiзма i iдэялогiй насiльля, якiя набываюць сiлу, у той час, калi iншыя сiстэмы саступаюць свае пазiцыi. Зусiм недаўна мы былi сведкамi ўжытку насiльля супраць бязбройных манiфестантаў, дзеяннi якiх былi прыкладам навучання Махатма Гандзi”, - сказаў кiраўнiк ААН маючы на ўвазе Бiрму, - …. таксама i з улiкам гэтага, мы павiнны цяпер iсцi ў напрамку сапраўднай талерантнасцi i адмовы ад насiльля на ўсiх узроўнях”. Мiжнародны дзень супраць насiльля адзначаўся таксама ў Банкоке, Буэнос Айрэсе, Дхаке, Нью Дэлi, Праге i iншых гарадах планеты.







All the contents on this site are copyrighted ©.