2007-10-02 15:05:25

Перад падарожжам у Францыю Алексiй II° даў iнтэрвью штотыднёвiку "Le Vie".


“Я ўпэўнены, што адным з галоўных абавязкаў нашых Цэркваў сёння з’яўляецца абвяшчэнне эвангельскiх каштоўнасцей i хрысцiянскага жыцця. Асянова для гэтага сведчання палягае ў блiзкасцi пазыцый Рускай Праваслаўнай Царквы i Рыма-каталiцкай Царквы па мноству актуальных пытанняў”. Такiм чынам ацэньвае стан дыялогу памiж двума Цэрквамi Патрыярх Маскоўскi i ўсёй Русi Алексiй II° у iнтэрв’ю, якое ён даў у Францыi штотыднёвiку “La Vie” перад сваiм падарожжам Страсбурга i Парыжа.
“Вiдавочна, - зазначыў галава РПЦ МП, - што некаторыя тэндэнцыi сучаснага света, такiя, як секулярызацыя, рэлегiйны рэлятывiзм, маргiналiзацыя рэлiгii ў адносiнах да сацыяльнага жыцця, прапаганда культуры консумiзма, перагляд этычных нормаў, патрабуе агульнага адказа, якi могуць i павiнны даць праваслаўныя i католiкi”. “Мы павiнны разам баранiць сямью i перасцерагаць грамадства аб шкодным характары сёняшняй культуры смерцi, якая жадае прымусiць нас прыняць аборт, эўтаназiю i аднаполыя шлюбы”. “На гэтых франтах, - адзначыў Патрыярх Алексiй II°, - праваслаўныя i католiкi даўно маюць станоўчы вопыт супольных дзеянняў на мiжнародным i еўрапейскiм узроўнях”.







All the contents on this site are copyrighted ©.