2007-10-01 13:47:02

Чарговыя старонкi з Кампендзiума сацыяльнай дактрыны Царквы.


364 Гандль – гэта фундаментальны кампанент мiжнародных эканамiчных адносiнаў; ён уносiць рашаючы ўклад у вытворчую спецыялiзацыю i ў эканамiчны рост краiнаў якiя развiваюцца. Сёння, як нiколi, мiжнародны гандль калi яго накiроўваць належным чынам, спрыяе развiццю i можа ствараць новыя сферы занятасцi i даваць карысныя рэсурсы. Сацыяльная навука Царквы шмат разоў указвала на недахопы ў мiжнароднай гандлёвай сiстэме, якiя часта, на аснове пратэкцыянiстскай палiтыткi, правакуюць дыскрымiнацыю тавараў, якiя паходзяць з бедных краiнаў, i перашкаджаюць росту прамысловай дзейнасцi i распаўсюджванню новых iндэстрыяльных тэхналогiй у згаданых краiнах. Трывалае становiшча з пагоршаннем сiтуацыi з абменам прыроднымi рэсурсамi i павелiчэнне рознiзы памiж багатымi i беднымi краiнамi прымусiла настаўнiцтва Царквы нагадаць аб важнасцi этычных крытэрыяў, якiя павiнны накiроўваць мiжнародныя эканамiчныя зносiны: iмкненне да агульнага дабра i агульнае назначэнне дабротаў; справядлiвасць у камерцыйных зносiнах; увага да праў i патрэбаў самых бедных у камерцыйнай палiтыцы i ў палiтыцы мiжнароднага супрацоўнiцтва. У iншым выпадку “бедныя так i застануцца беднымi, а багатыя будуць больш багатымi”.
365 Салiдарнасць, адэкватная часу глабалiзацыi, патрабуе абароны праў чалавека. У сувязi з гэтым у настаўнiцтве ўказваецца, што “не толькi…. праект мiжнароднай грамадскай улады, якi стаiць на службе праў чалавека, свабоды i мiра, яшчэ не ажыццявiўся ў поўнi, але трэба з жалем адзначыць, што нярэдка мiжнароднае грамадства не зусiм дакладна выконвае права чалавека. Гэты абавязак мае дачыненне да ўсiх асноўных праў i не дапускае вольнага выбара, якi б прывёў да несправядлiвасцi i дыскрымiнацыi ў розных формах. У той жа час мы з трывогай заўважваем, што ствараецца дыстанцыя памiж шэрагам “новых” праў, зацверджаных у тэхналагiчна развiтых грамадствах, i элементарнымi правамi чалавека, якiя да гэтай пары не рэалiзуюцца, асаблiва ў некаторых недастаткова развiтых рэгiёнах: я маю на ўвазе, напрыклад, права на ежу, ваду да пiцця, жытло, самастойнасць у выбары жыццёвай пазiцыi i незалежнасць”.
366 Распаўсюджванне глабалiзацыi павiнна суправаджацца больш зрэлым зразуменнем з боку арганiзацый цывiльнага грамадства новых задач, да якiх яны заклiканы на сусветным узроўнi. У прыватнасцi, дзякуючы дакладным дзеянням гэтых арганiзацый узнiкне магчымасць такiм чынам накiроўваць сучасны ўзрост эканомiкi у сусветным маштабе, каб гарантаваць сапраўднае захаванне праў чалавека i народаў, таксама справядлiвае размеркаванне рэсурсаў у кожн ай краiне i памiж рознымi краiнамi: “Свабодны абмен не ёсць справядлiвым, калi не падпарадкоўваецца патрабаванням сацыяльнай справядлiвасцi”.
“Асаблiвую ўвагу трэба надаваць мясцовым асаблiвасцям i культурным адметнасцям, якiя рызыкуюць пацярпець ад сучасных эканамiчна-фiнансавых працэсаў: “Глабалiзацыя не павiнна зрабiцца новай формай каланiялiзма. Трэба паважаць адметнасць культур, якiя, у кантэксте агульнай гармонii памiж народамi, з’яўляюцца ключамi да зразумення жыцця. У прыватнасцi, глабалiзацыя не павiнна пазбаўляць бедных таго самага дарагога, што ў iх засталося, у тым лiку веры i рэлiгiйных практык, бо аутэнтычныя рэлiгiйныя меркаваннi – гэта самае iскравае выяўленне чалавечай свабоды”.
367 У эпоху глабалiзацыi трэба настойлiва падкрэслiваць неабходнасць салiдарнасць пакаленняў: “У мiнулым салiдарнасць памiж пакаленнямi была ў многiх краiнах натуральным клiматам у сямье; цяпер яна зрабiлася таксама i абавязкам грамадства”. Добра, што да гэтай салiдарнасцi працягваюць iмкнуцца нацыянальныя палiтычныя суполкi, але сёння тая ж праблема паўстае перад глабальным палiтычным грамадствам, бо глабалiзацыя не павiнна прыносiць шкоду самым патрабуючым i слабым. Салiдарнасць памiж пакаленнямi патрабуе, каб тыя, што ажыццяўляюць глабальнае планаванне, прытрымлiвалiся прынцыпа агульнуга прызначэнне дабротаў, згодна якому маральна недапушчальна i эканамiчна невыгодна прымушаць будучыя пакаленнi плацiць за тое, што мы ўжылi сёння: маральна недапушчальна, бо гэта значыць не браць на сябе адпаведную адказнасць; эканамiчна невыгодна, бо выплаты на пакрыццё шкоды будуць даражэйшымi, чым працы па перадугледжанню яе. Гэты прынцып трэба ўжываць перад усiм – хаця ж i не толькi – ў адносiнах да зямных рэсурсаў i аховы стварэнняў: праблема зрабiлася асаблiва крытычнай у вынiку глабалiзацыi, якая тычыцца ўсёй нашай планеты, што разумеецца як адзiная экалагiчная сiстэма”.
б) Мiжнародная фiнансавая сiстэма
368 Фiнансавыя рынкi гэта, напэўна, не навiна нашай эпохi: ужо з даўнiх часоў , у розных формах, яны вырашалi заданнi фiнансавання вытворчай дзейнасцi. Гiстарычны вопыт сведчыць аб тым, што адсутнасць належнай фiнансавай сiстэмы не спрыяе эканамiчнаму росту. Маштабныя ўклады капiталаў, тыповыя для сучаснай эканамiчнай рыначнай сiстэмы эканомiкi, былi б немагчымымi без фiнансавых рынкаў, якiя маюць фундаментальную пасрэднiцкую ролю i дазваляюць, акрамя iншага, ацанiць пазiтыўныя функцыi накаплення для комплеснага развiцця эканамiчнай i сацыяльнай сiстэмы. Калi стварэнне сiстэмы, якая атрымала назву “глабальны рынак капiталаў”, мела плённыя наступствы, бо большая мабiльнасць капiталаў палегчыла вытворцам доступ да рэсурсаў, то, з iншага боку, узросшая мабiльнасць павялiчыла i рызыку фiнансавых крызiсаў. Iснуе небяспека, што развiццё фiнансаў – а асноўныя трансакцыi далёка апярэдзiлi па аб’ёму рэальныя – будзе ўсё болей замыкацца на сябе, губляючы сувязь з рэальнай асновай эканомiкi.







All the contents on this site are copyrighted ©.