2007-10-01 13:35:58

У В'етнаме распачаўся беатыфікацыйны працэс кардынала Ван Тхуана. З глыбокай радасцю вестку ўспрыняў Папа Бенедыкт 16, пра што паведаміў афіцыйна прэсцэнтр Ватыкана.


5 гадоў таму назад памёр гэты мучанік за веру, які, на загад камуністычных уладаў В'етнаму правёў 13 гадоў за кратамі адзіночнай камеры. Папа Бенедыкт 16 назваў кардынала Франсуа Ксав'е Нгуэн Ван Тхуана падзівугодным прарокам хрысціянскай надзеі. Так5ая адзнака з вуснаў Свяцейшага Айца прагучала ў выступленні перад членамі Папскай Рады "Справядлівасць і мір", які, пасля свайго вызвалення з вязніцы ўзначальваў в'етнамскі кардынал ад 1998 года да сваёй смерці. " -Мы ўспамінаем яго з сапраўдным захапленнем, - зазначыў папа, нагадваючы, што 9 гадоў свайго ўвязнення гэты герой веры правёў у абсалютнай цемры, і, як сам потым сцвердзіў, выжыў толькі дзякуючы Богу, якога ўслаўляў, тайна адслужчаючы штодня Літургію .
Упершыню ў гісторыі Царквы пастулатарам(дакладчыкам) ў парцэсе беатыфікацыі будзе адвакат-жанчына.Гэта - італьянскі юрыст Сільвія Моніка Корреале.







All the contents on this site are copyrighted ©.