Свяцейшы Айцец прыняў новага Пасла Нiкарагуа пры святым Пасадзе.
Прыймаючы на аўдыенцыi 24 верасня новага пасла Нiкарагуа пры Святым Пасадзе, спадара
Жосе Куадра Чаморро з нагоды ўручэння вярыцяльных граматаў, Свяцейшы Айцец Бенедыкт
XVI° выказаў свае найлепшыя пажаданнi гэтай краiне, “якая пацярпела так многа пад
час нядаўняга урагана “Фелiкс”. Бенедыкт XVI° зноў запэўнiў у сваiх малiтвах
аб ахвярах i аб духоўнай блiзкасцi да мноства параненых людзей, i выказаў надзею,
што “акрамя ўнутранай дапамогi, краiна атрымае шчодрыя ахвяраваннi ад мiжнароднай
суполкi”. Свяцейшы Айцец адзначыў таксама, што дзеля рашэння “розных праблемаў
Нiкарагуа эканамiчнага, сацыяльнага i палiтычнага парадка”, неабходна “заўсёды разлiчваць
не толькi на супрацоўнiцтва грамадзянаў, але на, перад усiм, супрацоўнiцтва адказных
асобаў розных палiтычных i эканамiчных устаноў. Таксама неабходна аб’яднаць высiлкi
i волю, каб зрабiць магчымай рашучаю акцыю ўрадаў дзеля выклiкаў глабалiзаванага свету,
якiя павiнны быць успрынятыя з духам сапраўднай салiдарнасцi”. Дзеля асягнення
мэтаў урада Нiкарагуа, такiх, напрыклад, як “намер пазбавiцца ад голада, барацьбы
з наркотыкамi, паменьшаннем ўзроўня неадукаванасцi, выкараненнем галечы”, а таксама
“паменьшанне няроўнасцi памiж тымi, што маюць усё i тымi, што не маюць нават самага
неабходнага”, з’яўляецца асноўным прынцыпам “празрыстасць i шчырасць у грамадскiм
кiраваннi, што, у кожным выпадку карупцыi спрыяе падвышэнню давера грамадзянаў да
ўладаў i з’яўляецца вызначаючым для галоўнага развiцця”. На прыканцы Бенедыкт
XVI° прыпомнiў аб “тэрмiновай неабходнасцi аднавiць i развiць чалавечыя i маральныя
вартасцi, сярод мноства формаў насiльля, у тым лiку i ў семьях, - насiльля, якое ёсць
вынiкам распадаў, разладаў сямьi i панiжэння маральнага ўзроўня. Царква Нiкарагуа
выдатна ведае аб гэтай рэчаiснасцi i спрабуе змянiць яе сваiм навучаннем i пастырскiмi
праграмамi, аднак ёсць неабходным удзел грамадскiх устаноў, якiя маюць спецыяльна
разпрацаваныя выхаваўчыя праграмы, разлiчаныя на арганiзацыю сацыяльнага жыцця”, -
сказаў Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI°.