2007-09-29 13:55:49

У суботу, 29 верасня каталіцкая царква шануе арханёлаў Габрыіла,Міхаіла і Рафаіла. Святы Габрыэль быў выбраны ахоўнікам нашага Радыё Ватыкана 76 год таму назад.А цяпер мы адзначылі 50-годдзе загараднай радыёстанцыі- S.Maria di Galeria.


RealAudioMP3 Блаславенства Папы Бенедыкта 16 усім працаўнікам - творчаму калектыву і тэхнічнаму корпусу- прывёз Дзяржсакратар Ватыкану кардынал Тарчізіо Бертоне.(Голас Дзяржсакратара). Ён ўзначаліў Святую Імшу ў саслужэнні са святарамі Рыдыё Ватыкана і біскупам ды пробашчам мясцовага касцёлу. Сёння больш за палавіну з 40 рэдакцый RV узначальваюць святары. Галоўным чынам - члены Таварыства Ісусавага (прыгадаем, беларускую ўзначальвае ераманах-езуіт Клод Рабінэ: бяльгійскай нацыянальнасці, рускай адукацыі і беларускай душы,- айцец Клаўдзій, як яго вялічаем мы і ўсе, хто прыходзіць у Рымскую каталіцкую царкву св. Антонія пры Папскім каледжы "Руссікум", дзе ён служыць пробашчам.
Віншуем усіх, хто мае імя Рафаіла, Міхала і Гаўрыла , з імянінамі. А для ўсіх журналістаў і стваральнікаў ВЭБ-старонак Інтэрнету - з днём ахоўніка прафесіі - святога Гаўрыіла. Камп'ютаршчыкі самі абралі яго простым галасаваннем. Так што сёння менавіта гэты арханёл, які прнёс дабравешчанне і спытаўся ў Найсвятой Дзевы Марыі згоды стацца багародзіцай , веснік надзеі - ёсць патронам СМІ ў глабалізаваным свеце.
Даведка :Арханёл Габрыэль (яго імя азначае «сіла Божая», «чалавек Божы») у Святым Пісанні звязаны з добрымі весткамі, яго заўсёды сімвалізуе белая лілея ў левай руцэ і прывітальны жэст узнятай правай. У царкве яго выява знаходзіцца на царскіх варотах у «Звеставанні Марыі». У бочных дзвярах беларускага іканастаса XVIII ст. звычайна змяшчаліся арханёл Міхал і архідыякан Стэфан, у XIX ст. — Міхал і Габрыэль










All the contents on this site are copyrighted ©.