2007-09-29 13:40:08

Ватыкан: біскупскія сьвядчыны.Папа Бэнэдыкт 16 у суботу раніцай, 29-га верасьня, высьвяціў 6-х новых біскупаў каталіцкае Царквы. Сярод іх быў ксёндз Мячыслаў Мокшыцкі ( новы арцыбіскуп-каадютар у Львове).


RealAudioMP3 Дагэтуль ён быў асабістым сакратаром Папы ды пяцёх італьянскіх пралатаў. Сярод іх варта тут згадаць монс. Джанфранко Равазі, новага старшыню Папскае Рады да спраў Культуры, які таксама ёсьць старшынёю Папскіх Камісій: да спраў Касьцельных Даброў Культуры ды Сакральнае Архэалогіі.
З Папам Сьвятую Імшу ў гэтую суботу саслужыла многа кардыналаў і арцыбіскупаў, як таксама рымскіх сьвятароў, уключаючы адказных Радыё Ватыкана. Сярод святароў над магілаю апостала Пятра быў прысутны і кіраўнік нашай беларускай рэдакцыі айцец Клаўдзій.
У сваім казаньні ў часе Літургіі Бэнэдыкт 16 сказаў, між іншым:"Мы сабраліся сёньня пры Алтары Госпада, каб высьвяціць шасьцёх новых біскупаў, якія пакліканыя служыць Адзінаму Хрыстоваму Касьцёлу. Усіх вас вітаю ды адбымаю па-братэрску."

Асаблівае прывітаньне накіроўваю монс. Мокшыцкаму, які разам з цяперашнім кардыналам Станіславам Дзівішам, на працягу многіх гадоў служыў як сакратар Папе Яну Паўлу ІІ ды пасьля майго выбару на Пасаду Сьвятога Пятра быў таксама і маім сакратаром. Вітаю таксама Вялікага прыяцеля Яна Паўда ІІ – сказаў далей ў сваім казаньні Бэнэдыкт 16-ы кардынала Марыяна Яворскага, якому монс. Мокшыцкі будзе цяпер дапамагаць. Вітаю ўсіх украінскіх біскупаў лацінскага абраду, якія знаходзяцца цяпер у Рыме з візітам “Ад Ліміна”. Мая думка- працягваў Сьвяцейшы Айцец- накіроўваецца таксама да Грэка-каталіцкіх біскупаў Украіны, некаторых з якіх я сустрэў у мінулы панядзелак. Вітаю таксама Праваслаўную Царкву Украіны.
Затым Папа ў сваім казаньні спаслаўся да Сьвята Трох Арханёлаў, якіх Каталіцкая Царква ўшаноўвае 29-га верасьня. Менавіта Міхаіла, Габрыеля і Рафаэля. У старажытнай Царкве, як піша Адкрыцьцё Яна Багаслова, біскупаў называлі “анёламі” іх Касьцёлаў. Але што гэта Анёлы- запытаўся Бэнэдыкт 16 ды адказаў, што ў Сьвятым Пісаньні ды Традыцыі Царквы “Анёл” прадстаўляецца як стварэньне, якое стаіць перад Богам, поўнасьцю адданае Яму. Бог упісаны у яго імя ды яго натуру. Сапраўдная натура “анёлаў” ўпісаная ў Бога. “Анёлы” зьяўляюцца пасланцамі Бога. Нясуць Бога людзям, адкрываюць неба і зямлю. Сьвятарам даручана заданьне весьці веруючых да Любові Хрыста.
“Аставайцеся ў маёй любові”- гаворыць сёньня Госпад у Эвангэльлі. У біскупскіх сьвядчынах- сказаў на заканчэньне свайго казаньня Папа- Хрыстос гаворыць гэта ў асаблівы спосаб да вас, новых біскупаў: аставайцеся ў ягонай любові. Вашае жыцьцё прынясе новыя плады. Плады, якія астануцца.
Пасьля Літургіі Бэнэдыкт 16 вярнуўся да сваёй летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо.








All the contents on this site are copyrighted ©.