2007-09-28 15:07:48

У Рыме працягвае працы форум цыган - каталіцкіх пастыраў . Іх павітаў Папа Бенедыкт 16 словамі:-"Хай абраная вамі тэма сустрэчы "На службе цыганскаму народу - з Хрыстом" ажыццяўляецца падвышэннем місіі кожнага з вас. Малюся пра гэта і давяраю вас заступніцтву Багародзіцы"


Памножыць намаганні для хрысціянізацыі супляменнікаў дапамагае спецыяльна распрацаваны пазалетась Папскай Радай па справах мігрантаў і вандруючых спецыяльнгы дакумант. Як расказаў журналістам сакратар Рады арцыбіскуп Агосціно Маркето, сёння улічана 36 мільёнаў вандруючых па Еўропе і Амерыцы цыганаў, плюс 18 млнаў у самой Індыі - краіны зыходу гэтага народу.Толькі ў краінах ЕС і ЗША прыкладна столькі ж. Пастыраў сярод цыган толькі з сотню: некалькі дзясяткаў у Францыі, Венгрыі і Гішпаніі, ёсць адна кансакраваная сястра і дзве манашкі ды 3 пастаянных дыякана - са свецкіх. І бачна, што пакліканні нараджаюцца там, дзе вядзецца спецыяльная царкоўная праца. Так, у Францыі і Славакіі гэтым апякаюцца браты-салезіяне, у Італіі многіх прыбылых з Югаславіі цыганаў запрашаюць на малітоўныя сустрэчы і пілігрымкі. пасля такога знаёмства з вераю праз вернікаў і нараджаюцца пакліканні, як паказвае вопыт,"- расказаў м. Агосціно Маркето.
Удзельнікі сустрэчы - гэта святары, дыяканы і манахі - зрабілі пілігрымку ў санктуарый Багамаці Боскае любові, адгаварылі ружанец ў гонар свайго субрата блаславёнага гішпанскага святамучаніка-цыгана Серафіна Хіменеса Мальі (1861-1936).Праз некалькі дзён пастыры раз'едуцца па розных краінах, каб гукаць да свайго вандруючага праз вякі народа.

 

 

 

 
 







All the contents on this site are copyrighted ©.