У Маскве будзе створаны музей ГУЛАГа.Патрыярх Алексiй II° адзначыў, што памешканне,
у якiм мяркуюць размесцiць музей, вельмi малое i ёсць патрэба ў больш вялiкiм будынку.
“Цяпер iснуе iдэя стварэння музея ГУЛАГа ў Маскве. Па просьбе iнiцыятараў я звярнуўся
да епiскапаў, каб яны даслалi сведчаннi аб рэпрысiраваных людзях, аб храмах, манастырах,
культурных цэнтрах, якiя былi зруйнаваны”, - сказаў Патрыярх Маскоўскi i ўсёй Русi
Алексiй II° на спатканнi з членамi Мiжнароднага клуба “Валдай”, якое праходзiла ў
храме Хрыста Збавiцеля. Пад час размовы з членамi клуба Патрыярх паведамiў аб
рэпрэсiях, ад якiх пацярпелi вернiкi ў 20-30 гады XX° стагоддзя. “Заходнiм людзям
часам вельмi цяжка ў’явiць, што давялося перажыць Царкве, святарам, вернiкам ў тыя
жудасныя гады, калi за веру пераследавалi, растрэльвалi, руйнавалi храмы i манастыры”,
- падкрэслiў галава РПЦ МП.