2007-09-27 14:40:50

Прэсцэнтр Ватыкана паведаміў, што распачатыя падрыхтоўкі да сусветнага Кангрэса "Жанчына і мужчына -- чалавечнасць ва ўсёй поўні". Так будзе адзначаны 20-гадовы юбілей Апостальскага паслання папы Яна Паўла 2 "Аб годнасці жанчыны".


Запрошаны дэлегаткі 5 кантынентаў, якія збяруцца ў Рыме напачатку лютага будучага году. Арганізатар - папская Рада па справах свецкіх, у прыватнасці яе супрацоўніца, доктар навук Рося Фігуэроа. акрамя каталіцкіх дзеячак ад кожнай нацыянальнай Біскупскай Канфярэнцыі ў працах паўдзельнічаюць выбітныя прадстаўніцы навукі і культуры. усяго чакаецца 250 гасцей-жанчын. Як падкрэсліў кіраўнік гэтай Ватыканскай Дыкастэрыі мнс.Станіслаў Рылко, апостальскае пасланне, прысвечанае польскім папаю жаночаму генію - першы дакумант, прысвечаны тэме жанчынеы і ён з'яўляецца важным этапам у настаўніцтве Сусветнай Царквы.







All the contents on this site are copyrighted ©.