2007-09-27 14:20:44

Канцэрт у Кастэльгандольфо ў 110-ю гадавіну народзін Папы Паўла 6-га.


Непрамінаючую актуальнасьць навучаньня Паўла 6-га прыпомніў Папа Бэнэдыкт 16 на заканчэньне канцэрту, якім у Кастэльгандольфо адсьвяткавана 110-ю гадавіну народзін гэтага Папы, якая прыпадае 26-га верасьня. Творы Антоніё Вівальді, Яна Сэбаст”яна Баха і Вольфгана Амадэўса Моцарта выканаў ў Залі Швейцараў Апостальскага Палацу аркестр міжнароднага п”яністычнага фэстывалю імя Артуро Бэнэдэтті Міхаланджэлё з Брэшы і Бэргамо. Джованьні Баттіста Монтоні, пазьнейшы Папа Павал 6-ы, нарадзіўся ў Кончэсыё ў правінцыі Брэша.
Бэнэдыкт 16-ы зьвярнуў увагу, што навучаньне Паўла 6-га дапамагае лепш зразумець сабаровыя тэксты ды касьцельныя здарэньні другой паловы мінулага стагоддзя. Павал 6-ы разважна і адважна кіраваў Касьцёлам, з рэальнасьцю і эвангэльскім аптымізмам, што плыло з нчстомнай веры. Гаварыў аб патрэбе цывілізацыі любові, перакананы, што толькі прызнаючы у Богу Айца людзі змогуць стаць сапраўды братамі. Яго наступнікі на Пятровай Сталіцы перанялі духоўнуюб спадчыну гэтага Слугі Божага, ідучы гэтаю самаю дарогаю.








All the contents on this site are copyrighted ©.