З Масквы паведамілі аб візіце, які нанёс на развітанне з місійнай пераменай арцыбіскуп
Тадэвуш Кандрусевіч у Адміністрацыю Прэзідэнта Расіі. Ён быў прыняты намеснікам начальніка
Упраўлення прэзідэнта па ўнутранай палітыцы, нам. старшыні Савета па ўзаемадзеянні
з рэлігійнымі аб'яднаннямі пры прэзідэнце.
Сп. Міхаіл Астроўскі выказаў падзяку Мітрапаліту Кандрусевічу за адкрытасць дыялогу
і супрацоўніцтва, падкрэсліўшы асабістыя заслугі арцыбіскупа ў стаўленні каталіцкай
Царквы Расіі ў апошнія 16 гадоў, ў адказ на падзяку візітатара за плённае супрацоўніцтва.
Прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта Пуціна пажадаў арцыбіскупу Тадэвушу поспехаў
на новым месцы служэння ў сваёй радзіме - Беларусі.